Навіны

Беларуска за 500 рублёў зняла псуту і ацаліла. Гэта палічылі махлярствам

Беларуска тры гадзіны ўгаворвала пажылую гродзенку прайсці абрад ацалення і зняцця псуты. Тая пагадзілася і вырашыла вылечыць дачку і зяця. Каштавала гэта жанчыне 500 рублёў. Праз некалькі дзён грошы ў «знахаркі» забралі міліцыянты.

Абвінавачаная працуе жывёлаводам. У яе няпоўная сярэдняя адукацыя. Ёсць трое малалетніх дзяцей. Яна прыехала ў Гродна, таму што ў яе сям'і было цяжкае фінансавае становішча. Жанчына хацела прасіць грошы ў мінакоў. Пазней яна прыехала, мабыць, на вул. Вольгі Соламавай, і пачала хадзіць па кватэрах. Жывёлавод прасіла ў жыхароў грошы ці прадукты.

Так жанчына і трапіла да пацярпелай. Ёй яна сказала, што ўмее вылечваць і здымаць псуты. І правяла рытуал вылячэння дачкі і зняцця псуты з зяця пацярпелай. За гэта ўзяла 500 рублёў.

«Лекарку» судзілі за махлярства. Яна прызнала віну. У судзе Кастрычніцкага раёна па ч.1 арт. 209 КК жанчыне вынеслі прысуд — 100 гадзін грамадскіх работ. У судзе яна казаць адмовілася.

Чытайце таксама: Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025