Беларуска тры гадзіны ўгаворвала пажылую гродзенку прайсці абрад ацалення і зняцця псуты. Тая пагадзілася і вырашыла вылечыць дачку і зяця. Каштавала гэта жанчыне 500 рублёў. Праз некалькі дзён грошы ў «знахаркі» забралі міліцыянты.
Абвінавачаная працуе жывёлаводам. У яе няпоўная сярэдняя адукацыя. Ёсць трое малалетніх дзяцей. Яна прыехала ў Гродна, таму што ў яе сям'і было цяжкае фінансавае становішча. Жанчына хацела прасіць грошы ў мінакоў. Пазней яна прыехала, мабыць, на вул. Вольгі Соламавай, і пачала хадзіць па кватэрах. Жывёлавод прасіла ў жыхароў грошы ці прадукты.
Так жанчына і трапіла да пацярпелай. Ёй яна сказала, што ўмее вылечваць і здымаць псуты. І правяла рытуал вылячэння дачкі і зняцця псуты з зяця пацярпелай. За гэта ўзяла 500 рублёў.
«Лекарку» судзілі за махлярства. Яна прызнала віну. У судзе Кастрычніцкага раёна па ч.1 арт. 209 КК жанчыне вынеслі прысуд — 100 гадзін грамадскіх работ. У судзе яна казаць адмовілася.
Чытайце таксама: Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі