Навіны

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»: у Гродне і вобласці праходзяць бясплатныя экскурсіі, майстар-класы і дэгустацыі

З 3 па 9 чэрвеня 2024 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» для папулярызацыі ўнутранага турызму. Падчас яе можна патрапіць на бясплатныя экскурсіі, паўдзельнічаць у майстар-класах, дэгустацыях і шматлікае іншае. Hrodna.life абраў найбольш цікавыя прапановы ў Гродне і Гродзенскай вобласці.

Арганізатары акцыі - Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме. У ёй бяруць удзел турыстычныя аб’екты ўсіх абласцей Беларусі, уключаючы аграэкасядзібы, музеі, школы, рэстараны, гасцініцы, санаторыі, турыстычныя комплексы і інфацэнтры, дамы рамёстваў, экапаркі, заказнікі, галерэі, прадпрыемствы і спартыўныя аб’екты. Поўны спіс апублікаваны на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Падчас акцыі наведнікі змогуць:

  • удзельнічаць у бясплатных экскурсіях і квэстах;
  • наведаць дні адчыненых дзвярэй;
  • прыняць удзел у майстар-класах;
  • пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні на дэгустацыях;
  • даведацца аб новых паслугах і скарыстацца спецыяльнымі прапановамі.

Куды схадзіць у Гродна і Гродзенскай вобласці

Хто праводзіцьМесца і кантактыДатаШто будзе
«Аквацэнтр»Гродна, вул. Горкага, 82

80 152 447 412, mail@aquacenter.by, aquacenter.by/
4 чэрвеняЭкскурсія, азнаямленне з базай «Аквацэнтра» і паслугамі
Галерэя «Гришук Арсенал»Гродна, вул. Маркса, 11

80 445 219 804, arsenalgrishuk@gmail.com, arsenalgrodno.by/
4 чэрвеняНаведванне экспазіцыі
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музейГродна, вул. Замкавая, д. 20 (Новы замак)

80 152 71- 86−88, info@grodno-museum.by, grodno-museum.by
5 чэрвеня15.00−17.00 — наведванне экспазіцыі Новага замка і выстаў з фондаў музея, куратарскія аглядныя экскурсіі (па папярэднім запісе на 15.00 і 16.00)
Каложская царкваГродна, вул. Каложа, 6

80 296 277 957, admin@kalozha.by, kalozha.by/
3−9 чэрвеняНаведванне экспазіцыі, экскурсія (паводле папярэдняй дамоўленасці)
Лютэранская кірхаГродна, вул. Акадэмічная, 7а

80 291 570 076, lutheraninbelarus@gmail.com, luther.by/
7 чэрвеняЭкскурсія і канцэрт арганнай музыкі
Брыгіцкі касцёлГродна, вул. Маладзёжная, 2

80 292 863 178, gremantos@gmail.com
4 чэрвеняНаведванне, экскурсія (па папярэдняй дамоўленасці)
Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўстваГродна, зав. Тэлеграфны, 2

80 152 620 602, ekscursiodepartment@gmail.com, centrture.edu-grodno.gov.by/
4−5 чэрвеняДвухгадзінная экскурсія па цэнтры горада
Музей лялькі «Лялька ў карагодзе жыцця»аг. Індура, вул. Някрасава, 1

80 257 275 565, induraclub@yandex.by, sites.google.com/view/lylkaby/
7−9 чэрвеняНаведванне экспазіцыі, экскурсія
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры»аг. Азёры, вул. Вакзальная, 12

8033 31 555 30, gpu.ozera@gmail.com, www.gpu-ozera.by
4 чэрвеняВіртуальная 3D экскурсія па заказніку з дапамогай VR-акуляраў
Лідскі гісторыка-мастацкі музейг. Ліда, вул. Перамогі, 37а

80 154 622 009, mus@lixmuseum.by, www.lixmuseum.by
5 чэрвеняЗборныя экскурсіі праводзяцца ў 11.00, 13.00, 16.00
Музей лідскага бровара (ААТ «Лідскае піва»)Ліда, вул. Міцкевіча, 32

80 29 363 18 76, lidski.brovar@lidskae.by, museum.lidskae.by/ru
6 чэрвеняЭкскурсія па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана (25 чал.), 18+
Свята-Георгіеўскі храмг. Ліда, вул. Савецкая, 63

80 293 574 699, orosts@mail.ru
5−6 чэрвеняЭкскурсія. Іконы 18−19 стст., экспазіцыя старадрукаваных царкоўных кніг ад 1724 г., цудатворны абраз «Усіх тужлівых радасце» 19 ст.
Лясны экалагічны адукацыйны цэнтр «Парк Гарні»г. Ліда, зав. Фурманава, 10

80 154−611 430, leslida@mail.ru, lidaleshos.by
4−5 чэрвеняЭкскурсія па дэндра-парку (40 відаў дрэў), алеі казак, пчальніку з апідамікам, вясельнай алеі і драўняным лабірынце з 1415 туй
Народны музей А.С.Пашкевіч (Цёткі)г. п.Астрына, вул. Гродзенская, 58

80 292 681 317, 80 151 430 427, infoturistschuchin.by@yandex.by
4−7 чэрвеняЭкскурсіі
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музейг. Смаргонь, вул. Кутузава, 23; аг. Крэва

80 159 246 973, museumsmorgon@ikm.by, museumsmorgon.by/
5, 7 чэрвеняЭкскурсіі па пастаяннай экспазіцыі музея і Крэўскім замку
Гальшанскі замак (Ашмянскі краязнаўчы музей)аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64

801 593 76 752; 801 593 23 489, muzey@oshmiany.gov.by, oshmyany.museum.by
4, 7 чэрвеня4 чэрвеня ў 14.00 і 15.00 — экскурсіі па Паўночнай вежы Гальшанскага замка. 7 чэрвеня ў 15.00 — квэст-гульня «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана В. Караткевіча
Замкавы комплекс «Мір»г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2

80 159 636 270, ekskursii@mirzamak.by, mirzamak.by
5 чэрвеняТэматычная экскурсія «Абарончыя асаблівасці Мірскага замка» (двор замка, экспазіцыі залаў Паўднёва-заходняй і Цэнтральнай веж, турма). Час — 45 хвілін, група да 25 чал.
Карцінная галерэя Кастуся КачанаНавагрудак, вул. Замкавая, 9

80 293 460 323, gallery. kachan@gmail.com, Kachangallery.com
7 чэрвеняНаведванне экспазіцыі карцін К.Качана, калекцыя мастацкага каляровага посуду
Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. НавагрудкаНавагрудак, вул. Малы замак (Замкавая гара)

80 1597 60 747, 80 25 7 846 038, tic@novogrsport.by, www.novtour.by
4, 8 чэрвеняАглядная экскурсія па Наваградку
Касцёл Міхала Арханёла ў НавагрудкуНавагрудак, вул. Міцкевіча, 1

80 445 522 199, nowogrudec@gmail.com
4, 8 чэрвеняЭкскурсія, дзень адкрытых дзвярэй. Падзямеллі (крыпты) з пахаваннямі манахаў-дамініканаў і музеем старажытных прадметаў храма, касцёл, праслухоўванне 200-гадовага механічнага аргана, узыходжанне на хоры і інш.
Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей ім. Баграціёнаг. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, 10

801 512 (20 667), 80 (29) 3 938 233, vlkbagration@vmc.by, volkovysk.museum.by/
4−5 чэрвеня4 чэрвеня — экскурсія, 5 чэрвеня — наведванне экспазіцый (акрамя камерцыйных выстаў)
Іўеўскі музей нацыянальных культург. Іўе, вул. 17 Верасня, 9

80 159 568 035, info@ivye-museum.by, ivye-museum.by
7 чэрвеняНаведванне экспазіцый, квэст-гульня «Цывілізацыя»
Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музейг. Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2

80 159 170 154, museum@ostrovkult.by, ostrovec.museum.by/
5−9 чэрвеня5 чэрвеня — экскурсія, 6 чэрвеня — наведванне экспазіцый, 7 чэрвеня — дзень адчыненых дзвярэй, 8 і 9 чэрвеня дзейнічае зніжка на паслугі
Музей-сядзіба М.К.АгінскагаСмаргонскі раён, аг. Залессе

801 592 45 786, 45 784, oginski-muz@oginskij.by, www.oginskizalesse.by/ru
5 чэрвеняАглядная экскурсія па музеі ў 16.00, наведванне экспазіцыі і выставы з 16.00 да 17.00
Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музейДзятлава, вул. Першамайская, 12

8(1 563)60927, muzejd@grodno-region.by, dyatlovo.museum.by/
5 чэрвеняКасцюміраваная экскурсія па экспазіцыі, пачатак у 11.00
Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцыг. п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 17

80 151 175 978, museumbelki@berest-ide.by, belkaberest.museum.by/
6 чэрвеняНаведванне экспазіцыі, экскурсія
Слонімскі раённы краязнаўчы музейг. Слонім, пл. Леніна, 1

80 156 263 411, slonimmuzey@mail.ru, slmuz.by
9 чэрвеняНаведванне 10 экспазіцыйных залаў
Больцініцкі культурна-турыстычны цэнтраг. Больцінікі

8(1 594)76411, benkevich.jan@yandex.by, centr_culture_voronovo
8 чэрвеняЭкскурсія «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча». Наведванне сядзібнага дома пач. ХХ ст, ляснога масіву «Гаёк», літаратурная замалёўка. Наведванне касцёла Святога Яна Хрысціцеля 1900−1906 г., аг. Беняконі і магілы Марылі Верашчакі
Кухарчык Таццяна Аляксандраўнаг. п. Поразава

80(29)2859395, kyharchik2013@gmail.com
4−5 чэрвеняЭкскурсія-знаёмства з гісторыяй пасёлка і архітэктурнымі помнікамі ХІХ ст.
ТАА «Мядовы шлях»аг. Парэчча, вул. Друскінінкайская, 7А

80 296 112 114, gavrilik.o@gmail.com, honeyway.by/ekskursiya.html
4 чэрвеняЭкспазіцыя пчаліных домікаў ад борці да сучаснага вулля, работа з дымаром і медагонкай, фотазона. Раскажуць пра асноўныя этапы вытворчасці мёду, дэгустацыя ўсёй прадукцыі
Прыватнае прадпрыемства «РАТОВ»Карэліцкі р-н, Ярэміцкі с/с, в. Даўгінава, 69

80 333 874 647, ratov.farm@gmail.com, ratov.by
9 чэрвеняЭкскурсіі па слімаковай ферме, пачатак у 12:00, 14:00 і 16:00
Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастырНавагрудскі раён, в. Гнясічы

80 291 339 733, sorokanna35@gmail.com, lavra.by
8 чэрвеняЭкскурсія па Лаўрышаўскім манастыры (заснаваны 800 гадоў таму). Наведванне Елісееўскага храма, купелі, асвечаная вада ў капліцы Дванаццаці Святых Апосталаў
Жыровіцкі Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастырСлонімскі р-н, а/г Жыровічы, вул. Саборная, 57

80 298 869 171, palomnik-zhirovichi@mail.ru, zhirovichi-monastery.by/
4−5 чэрвеняЭкскурсіі
Царква Святога Міхала Арханёла, в. СынкавічыЗэльвенскі раён, в. Сынкавічы

80 (29) 667−78−99, z-sptur@grodno-region.by
8 чэрвеняВольнае наведванне храма на працягу дня

Читайте также: Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024