На мяжы з Літвой узмацнілі мытны кантроль. Мытнікі не прапускаюць прадукты і напоі з Беларусі, у тым ліку купленыя ў duty free, і прымушаюць іх выкінуць. Гэта можа быць звязана з абмежаваннямі на імпарт беларускай прадукцыі, якія набылі моц з 3 чэрвеня.
Чалавеку, які праходзіў беларуска-літоўскую мяжу ноччу 3 чэрвеня, пакінулі таблеткі і пратэінавы батончык. «Сказалі „на абед“. Астатняе ўсё на агульны стол згрэблі. Напой у бутэльках (квас
і тд) таксама ва ўтыль», — падзяліўся ён у адным з чатаў, прысвечаных перасячэнню мяжы з Еўрасаюзам.
Паглыблены дагляд запаволіў перасячэнне мяжы яшчэ больш. Адзін з удзельнікаў «памежнага» чата, які паехаў у Літву на асабістым аўто, гадзіну і 15 хвілін правёў у чарзе ў беларускую зону чакання ў пункце пропуска «Беняконі», 8 гадзін — у самой зоне чакання. У 03.00 3 чэрвеня ён пакінуў яе і - «далей усё, як у сне», напісаў ён. Толькі ў 10.30 удалося выехаць у Літву. «Беларусы правяраюць хутка, усё ўпіраецца ў літоўцаў. Часцей глядзіце праз адчыненыя дзверы на таго, хто даглядае аўто,
тады падыходзіць хутчэй. А так — вельмі марудна правяраюць. Праверыў адну машыну — сышоў, дзесьці з кімсьці пагаварыў, вярнуўся праз паўгадзіны. Усю ежу і алка/безалка напоі, тытунь, садавіну і іншае просяць выкінуць. Але калі вырашыць загадзя, чым ахвяраваць, то можна выкінуць пару рэчаў для выгляду», — расказаў ён.
Алкаголь, набыты ў duty free, вылівалі ў каналізацыю, піша «Еўрарадыё». Ад «узмоцненага кантролю» маглі б уратаваць авіябілеты, бо беларуская прадукцыя трапляе ў Літву толькі транзітам і адразу ляціць далей. Але гэта не заўсёды спрацоўвае — усё залежыць ад настрою і занятасці таго, хто правярае.
Пры тым абмежаванне на імпарт не павінна датычыцца тавараў для асабістага карыстання. Адзін з карыстальнікаў чата, прысвечанага мяжы, параіў пісаць звароты ў мытны камітэт Літвы, паведамляючы месца і час здарэння, а таксама імя і прозвішча мытніка.
У Літве забаранілі ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Расіі і Беларусі. У спіс увайшлі тавары 24 груп: жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжання, расліны, гародніна, садавіна, кава і спецыі, зерне, збожжа, алей, напоі, тытунь і іншае, удакладняе Delfi. Забаронена імпартаваць прадукты расліннага паходжання.
З 3 чэрвеня ў Літву забаронены імпарт і гатовых прадуктаў, а таксама алкагольных і безалкагольных напояў. У іх ліку мясныя і рыбныя вырабы, вырабы з ракападобных, малюскаў і іншых бесхрыбтовых або насякомых, што жывуць у вадаёмах, а таксама цукар, кандытарскія вырабы, какава і вырабы з яе, вырабы з збожжа, мукі, крухмалу ці малака, гародніны, садавіны, арэхаў і іншых раслінных часціц, воцат, рэшткі харчовых прадуктаў і іх адходы, кармы для жывёл. Акрамя таго, забаронены імпарт тытуню, перапрацаваных тытунёвых заменнікаў, прадуктаў, у складзе якіх ёсць ці няма нікацін, прызначаныя для таго, каб нікацін патрапіў у арганізм чалавека. У спіс не былі ўключаныя сельскагаспадарчыя прадукты, якія не імпартуюць з альтэрнатыўных крыніц (некаторыя грыбы, ягады, раслінныя матэрыялы для пляцення, меласы, некаторыя кармы для жывёл і інш.).
Забарона не датычыць прадуктаў, якія кіруюцца праз Літву транзітам.
З красавіка «контрсанкцыі» на многія прадукты і тавары, вырабленыя ў Літве, або якія ўвозяць праз яе, увяла Беларусь. Гэта зрабілі нібы ў адказ на закрыццё пунктаў пропуску «Райгардас» і «Лаварышкес». У спіс трапілі вырабленыя ў Літве: згушчанае малако і вяршкі, садавіна і арэхі, кава, фруктовыя сокі, воды, воцат, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будматэрыялы, халадзільнікі і маразільнікі. Незалежна ад краіны паходжання з Літвы нельга завозіць воды, піва, віно, вінаграднае сусла, вермуты, іншыя зброджаныя напоі, этылавы спірт, воцат, шыны і пнеўматычныя гумовыя покрыўкі, адзенне і іншыя вырабы катэгорыі сэканд-хэнд, а таксама былыя ва ўжыванні запчасткі да аўтатранспарту.
Тады літоўскія перавозчыкі знайшлі для сябе рашэнне — вазіць тавары праз іншыя краіны.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…