Иллюстративное фото pixabay.com
Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну — у тым ліку яблыкі. Пры гэтым прадавалі іх даражэй, чым гэта дазваляе закон «Аб цэнаўтварэнні». Кааператыў аштрафавалі.
Цэннік завысілі на 11 гатункаў яблыкаў, буракі, капусту, цыбулю і моркву. Больш за ўсё — на яблыкі свежыя «Джонаголд» першага гатунку — да 1,95 руб./кг пры максімальнай цане да 1,00 руб./кг. На буракі цану завысілі на 6 капеек: 0,56 руб./кг пры максімальных 0,50 руб./кг. Сярэдняе завышэнне — 20−40 капеек.
Выручка ад ураджаю з 10 студзеня па 29 лютага склала 710 227,71 рублёў. Прадстаўнік кааператыва ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 10 мая віну прызнаў. Паводле ч. 3 арт. 13.2 КаАП іх пакаралі штрафам сумай 0,5% ад кошту рэалізаваных тавараў — 3551 рубель 13 капеек.
Кааператыў імя В.І. Крамко знаходзіцца ў Квасоўцы Гродзенскага раёна. Іх прадукцыя — свініна, сокі, квашанні, каўбасы. Кааператыў вядомы як буйны вытворца яблыкаў і яблычнага соку, а таксама мяса. У Гродне ў кааператыва тры крамы ў розных раёнах горада, усяго — пяць. Фірмовыя крамы карыстаюцца папулярнасцю ў гродзенцаў.
Чытайце таксама: Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…