Навіны

«Разгледзелі зварот з выездам на месца». Улады Гродна адказалі на пытанне, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адказаў на калектыўны зварот з пытаннем, што здарылася з памятнай шыльдай у гонар Тадэвуша Касцюшкі і падзей паўстання 1794 года. 30 год яна правісела каля ўваходу ў Новы замак і знікла ў красавіку 2024 года.

У канцы красавіка гродзенцы стварылі петыцыю ў адрас гарадскіх уладаў з просьбай растлумачыць, куды і чаму знікла памятная шыльда, а таксама калі яе плануюць вярнуць на месца. Зварот падпісалі 83 чалавекі. Аўтары былі перакананыя, што дэмантаж дошкі негатыўна паўплывае на турыстычны патэнцыял Гродна, абядняе нашую гісторыю, ідзе ў разрэз з прынятымі канцэпцыямі развіцця турызму і гасціннасці Беларусі.

Гарадскія ўлады адказалі проста: «Гродзенскі гарвыканкам не мае звестак пра аб’ект,
указаны ў звароце».

Пад адказам стаіць подпіс намесніцы старшыні гарвыканкама Зоі Кулешы. Паводле яе, калектыўны зварот разглядалі нават з выездам на месца.

Аналагічны адказ — «гарвыканкам не мае звестак пра аб’ект» — быў атрыманы пасля знікнення ў Гродне ў жніўні 2023 года памятнага знака ў гонар паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Знак размяшчаўся на гродзенскім чыгуначным вакзале. Аўтаркай адказу на петыцыю тады таксама была Зоя Кулеша. Праўда, тым разам гарвыканкам на месца знікнення знака не выязджаў, а пазней высветлілася, што яго дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пра якую шыльду ідзе гаворка

Драўляная шыльда ў гонар наведвання Тадэвушам Касцюшкам Гродна і падзей паўстання 1794 года была ўрачыста ўсталяваная на Новым замку ў 1994 годзе. «Тут, у каралеўскім палацы пад час Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанцкая Парадкавая Камісія. 29.09 г. у яе працы ўдзельнічаў кіраўнік паўстання А.Т. Касцюшка, які адзначыў паўстанцкімі ўзнагародамі баявых камандзіраў Т.Ваўжэцкага, Я. Ясінскага, С. Макраноўскага, С. Корсака, Я. Гарноўскага, Г. Гедройця», — было напісана на ёй.

Так выглядала мемарыяльная шыльда на Новым замку ў Гродне. Фота: vedi.by

Шыльду ўпрыгожвала карона і гістарычны герб «Пагоня» ў верхняй частцы і перавязаныя разам стрэльба і каса як сімвал паўстання.

Чытайце таксама: У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку. Іх усталявалі за грошы Еўрасаюза

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025