Ілюстрацыйнае фота з канцэрту
Дырэктар караоке-бара (верагодна, «Вішнёвы сакрэт») у Ашмянах у канцы 2023 года правяла івэнт, хоць яе фірма не была ўключана ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. У выніку кіраўніцу ТАА судзілі за забароненую прадпрымальніцкую дзейнасць.
Суд сцвярджае, што караоке-бар зарабіў на тым мерапрыемстве 1080 рублёў.
Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 22.06.2022, арганізоўваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы могуць толькі ўключаныя ў спецыяльны рэестр. Туды могуць трапіць ІП, юрыдычныя асобы і замежныя або міжнародныя арганізацыі. Дырэктар парушыла патрабаванні пункта 3 пастановы.
Справу паводле ч. 3 арт. 13.3 КаАП «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» разгледзелі 6 траўня ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Яна паступіла з інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў.
Юрыдычнай асобе пагражаў штраф да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй да 100% даходу і сродкаў здзяйснення правапарушэння. Тым не менш, дырэктара пакаралі штрафам у 25 базавых велічынь (1000 рублёў) з канфіскацыяй 10% даходу (108 рублёў).
Чытайце таксама: «Можна, але без платнага ўваходу». Як у Гродне праходзяць канцэрты пасля новаўвядзення аб рэестры арганізатараў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…