Кафэ "Пышкі". Крыніца: gcn.by
У Гродне плануюць прадаць права арэнды трох участкаў у Пышках, побач са Сцежкай здароўя. Аўкцыён адбудзецца 11 чэрвеня 2024 года, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
Агулам на аўкцыён выставілі тры пляцоўкі побач з «Гродназелянбудам» па адрасе бульвар Ленінскага камсамола, 56 (на скрыжыванні Сцежкі здароўя і БЛК). Паводле ўмоваў там павінны адкрыцца аб’екты грамадскага харчавання.
Першая пляцоўка — плошчай 49 кв.м. Пачатковая цана права арэнды — 217,6 рубля. Другая — плошчай 42,8 кв.м, з пачатковай цаной 190 рублёў, трэцяя — плошчай 42,9 кв.м, з пачатковай цаной 190,5 рубля. На кожную пляцоўку прапануюць права заключэння дамовы арэнды на тры гады.
Недалёка ад участкаў размяшчаецца аўтобусны прыпынак «Гродназелянбуд», а таксама каток і крыты футбольны манеж. Там ужо працуе кафэ «Пышкі», у мінулым сезоне стаяў фудтрак з трдзельнікамі.
Паводле ўмоваў аўкцыёна пры размяшчэнні аб’екта харчавання забаронена:
Таксама новыя ўладальнікі аб’ектаў павінны забяспечыць эстэтычны знешні выгляд, прадугледзець мерапрыемствы для людзей з інваліднасцю, атрымаць дазвол для функцыявання аб’екта, а таксама прадугледзець размяшчэнне прыбіральняў.
Чытайце таксама: У Пышках пабудуюць яшчэ адну гасцініцу: апарт-гатэль на 15 нумароў з кафэ
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…