Гродзенцы і турысты публікуюць у сваіх Instagram фота на жоўтых шэзлонгах, у жоўтым гамаку і на жоўтай каруселі. Hrodna.life даведаўся, што гэта за месца. Там можна не толькі сфатаграфавацца, але і паснедаць.
Зрабіць яркія фота і выпіць кавы можна ў новай кавярні «Тэмпл» на Маставой, 31. Каля кавярні ёсць летняя пляцоўка са столікамі, падстрэшкам ад сонца, лежакамі, гамаком і нават невялікай каруселлю.
За тыдзень працы панадворак кавярні стаў папулярным месцам для яркіх летніх фотасесій. Атрымалася яшчэ адна папулярная фотазона ў Гродне. Паглядзіце, якія фота з лакацыі мы знайшлі ў Instagram.
Аматарам сэлфі спадабаецца люстэрка ў дыска-раме. Гэта ручная праца супрацоўнікаў кавярні.
Акрамя яркага дызайну наведвальнікі адзначаюць смачнае кававае меню і сняданкі, якія падаюць з 8.00 да 16.00.
Глядзіце таксама: Парэнчы Старога моста ператварыліся ў сцяну з жывых кветак — цяпер гэта класнае месца для фота