Навіны

У цэнтры Гродна паставілі чатырохметровы помнік мітрапаліту Філарэту

Помнік першаму патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту ў Гродне адкрылі 26 траўня на Архіерэйскім падворку на вуліцы Філарэта. Вышыня новага помніка разам з пастаментам — 4,6 м.

Вышыня самога помніка — 3,9 м. Ён выкананы з бронзы, пастамент вышынёй 80 см — з граніту. Скульптар — Павел Лук, удакладнілі на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы. Помнік размясцілі ў двары Епархіяльнага ўпраўлення Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы на вуліцы Мітрапаліта Філарэта, 1. Помнік бачны з вуліцы.

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт (Кірыл Вахрамееў, 1935−2021 гг.) кіраваў Беларускім экзархатам Рускай праваслаўнай царквы 35 гадоў - з 1978 па 2013 гг. Па яго ініцыятыве ён і быў заснаваны. За гэты час у Беларусі з адной да 11 (зараз іх 15) вырасла колькасць праваслаўных епархій, у некалькі разоў павялічылася колькасць праваслаўных прыходаў. У 1996 г. Філарэт заснаваў першую ў Беларусі духоўную акадэмію пры Жыровіцкім мужчынскім манастыры. У 2006 г. атрымаў званне Героя Беларусі. Памёр ад каранавіруса.

Новы помнік адкрылі ў рамках Каложскіх урачыстасцяў, прысвечаных Каложскаму абразу Божай Маці. Яго асвяціў патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. На ўрачыстасцях прысутнічаў арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній і шэраг іншых праваслаўных іерархаў. Удзельнічаў у адкрыцці помніка і намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк.

Яшчэ адзін бюст у Гродне — мітрапаліту, які забараніў уніяцтва

Трыма днямі раней, 23 траўня, на пляцоўцы каля ўваходу ў храм Раства-Багародзічнага жаночага манастыра, якім кіруе ігумення Гаўрыіла (Глухава), адкрылі бюст мітрапаліту Іосіфу (Сямашку). На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва горада. На бюсце змясцілі надпісы «Адрынутыя гвалтам (1596)» і «Уз'яднаныя з любоўю (1839)». Гэта адсылка да падпісання Брэсцкай уніі 1596 года і стварэння ўніяцкай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і да пазнейшай яе забароны пасля захопу тэрыторыі сучаснай Беларусі Расійскай імперыяй.

Бюст мітрапаліту Сямашку ў Гродне. Фота: Sputnik

У Гродне ўжо быў бюст Філарэту, вуліца і гімназія

У Гродне ўжо стаяў бюст мітрапаліту Філарэту на тэрыторыі таго ж Раства-Багародзічнага манастыра.

У 2021 годзе частку вуліцы Горкага, на якой знаходзіцца Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне, перайменавалі ў вуліцу Мітрапаліта Філарэта. Тады гараджане былі супраць, але да іх не прыслухаліся. У 2022 годзе па рашэнні Гродзенскага гарвыканкама гродзенскай гімназіі № 10 прысвоілі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025