Навіны

Прысуд «украінскім дыверсантам», затрыманне на мяжы, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Гродне двух мужчын асудзілі за тэракты, якія нібыта курыравалі спецслужбы Украіны. На мяжы з Літвой затрымалі беларуса, які ўцякаў ад «справы Зельцара». Пенсіянера Васіля Дземідовіча судзяць восьмы раз. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 20 па 26 траўня.

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 48 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Воранаве, Лідзе, Мастах, Навагрудку, Гродне, Ашмянах, Астраўцы, Смаргоні, Іўі. Сярод іншых судзілі маці ў дэкрэце і маці дзіцяці з інваліднасцю.

Пенсіянера Васіля Дземідовіча судзяць восьмы раз

Ён абвінавачваецца ў арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады» і арт. 391 КК «Абраза суддзі». Справу будзе разгледзеў суддзя Алег Лагачоў 20 траўня ў Крупках.

Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Усяго яго асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль два гады, паведамляе «Вясна».

Васіль Дземідовіч. Фота: «Вясна»

На мяжы з Літвой затрымалі беларуса, які ўцякаў ад «справы Зельцара»

Памежнікі 21 траўня затрымалі беларуса, які хацеў незаконна трапіць у Літву, і яго кіроўцу.

Мужчына ў 2021 годзе напісаў каментары, у якіх было «адабрэнне» забойства супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. З лютага 2024 года ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку як падазраваны па крымінальнай справе па ч.1 арт. 130 КК за распальванне варожасці.

Кіроўца ў 2020 годзе прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у пратэстах. За дастаўку да мяжы яму абяцалі заплаціць «беларусы з-за мяжы», сцвярджаюць памежнікі.

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

  • Чат-бот «@HrodnaPravoBot» прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі суд Цэнтральнага раёна Мінска 8 траўня 2024 года.
  • Instagram-акаўнт «decoder_org»,
  • TikTok-акаўнт «lukafakeit» і яго лагатып прызнаў экстрэмісцкімі суд Лідскага раёна 20 траўня.

Новыя «экстрэмісты»

Каберда Павел Аляксандравіч з Гродна, Падліпенцаў Іван Паўлавіч з Мастоў 24 траўня папоўнілі «спіс экстрэмістаў».

Новыя палітвязні

Двух жыхароў Гродзенскай вобласці на мінулым тыдні прызналі палітзняволенымі:

  • Юрыя Валчкевіча з Гродна — яго асудзілі паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі на год калоніі,
  • Дзяніса Мікіту са Свіслачы — яго асудзілі паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі на тры гады калоніі.

У Гродне двух мужчын асудзілі за тэракты, якія нібыта курыравалі спецслужбы Украіны

Вадзіма Пацэнку і Аляксея Кулікова асудзілі на 21 і 23 гады пазбаўлення волі. Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта аб’ядналіся ў «ўстойлівую групу для сумеснай злачыннай дзейнасці». Іх судзілі па пяці артыкулах КК, уключаючы тэрарызм і агентурную дзейнасць, піша Telegram-канал «Право имеют».

Мужчын затрымалі зімой 2023 года ў Гродне. Іх назвалі «ўкраінскімі дыверсантамі» і абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнай атакі на нафтабазу і консульства Расіі.

Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў «аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі», паведамляюць праўладныя Telegram-каналы.

Вадзім Пацэнка. Скрыншот АНТ
Аляксей Кулікоў. Скрыншот АНТ

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і «прадэманстраваў» на левай руцэ татуіроўку «А.С.А.В». Гэта палічылі распаўсюдам экстрэмісцкай інфармацыі. Мужчыну судзілі паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП.

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік «Новости Гродно | Grodno.news». Суполка існуе з 2013 года, на яе падпісана 26 тыс. чалавек. У ёй публікуюцца навіны Гродна і рэгіёна, а таксама беларускай эміграцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024