Навіны

Тадэвуш Кандрусевіч перанёс інфаркт. Што пра гэта вядома?

У каталіцкага архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча адбыўся інфаркт. Пра шпіталізацыю святара нічога не паведамлялі. Пра яе стала вядома 23 траўня 2024 года з публікацыі на сайце Catholic.by.

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота «Радыё Свабода»

На той момант святар ужо выйшаў са шпіталя пасля інфаркта і аперацыі на сэрца і прыняў удзел у з’ездзе каталіцкіх святароў у Будславе. У перыяд шпіталізацыі Кандрусевіча не было публічных заклікаў да малітвы за здароўе архіепіскапа, заўважыў katolik.life.

Сёлета Кандрусевіч ужо трапляў у шпіталь

У лютым 2024 года Кандрусевіч патрапіў у шпіталь. Там ён правёў два тыдні. Яму паставілі дыягназ «мігальная арытмія сэрца».

Чытайце таксама: Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь з-за несапраўднага пашпарта

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025