Фура на пустой мяжы. Фота ілюстрацыйнае: iStock
Падчас візіту ў Беласток прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ў найбліжэйшыя дні можа прыняць рашэнне аднавіць працу пункта пропуску «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы (з беларускага боку — «Бераставіца»).
«Гэта нібыта разблакавала б значную частку польскага малога і сярэдняга бізнесу, звязанага з прамым тавараабменам „чалавек чалавеку“ паміж беларусамі і палякамі», — заявіў у пятніцу, 24 траўня, Дональд Туск падчас адкрытай сустрэчы ў Беластоку, перадае RMF FM.
«Адразу абмоўлюся, я не прыму гэтае рашэнне, калі ў ваеннага камандавання і пагранічнікаў будзе відавочна негатыўнае меркаванне аб тым, што гэта можа аказаць вялікі негатыўны ўплыў на нашу бяспеку», — дадаў прэм’ер-міністр Польшчы.
Дональд Туск сказаў, што рашэнне можа быць прынятае на працягу некалькіх дзён. Пры гэтым ён падкрэсліў, што далёкі ад жэстаў у бок беларускага рэжыму і магчымае адкрыццё мяжы не трэба інтэрпрэтаваць такім чынам.
«Я цалкам падтрымліваю гэта! Ізаляваць рэжым, быць адкрытымі для людзей», — напісаў у X (былы Twitter) яго аднапартыец Роберт Тышкевіч, былы дэпутат польскага сейма з Беластока, які ў папярэдніх скліканнях адказваў за тэматыку Беларусі.
Пункт пропуску «Баброўнікі» закрылі ў лютым 2023 года ў адказ на палітычна матываваны прысуд беларускаму журналісту польскага паходжання Анджэю Пачобуту. Пра тое, што гэты пункт пропуску на мяжы варта адкрыць, у красавіку 2024 г. выказваўся віцэ-спікер польскага Сейма Мацей Жыўна.
Адкрыццё мяжы падтрымлівае і польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны ўсход»). Яно заклікала ўлады адкрыць памежныя пераходы, у першую чаргу «Баброўнікі», каб аднавіць паток турыстаў з Беларусі. Па падліках прадпрымальнікаў, штогод ён прыносіў рэгіянальнаму бізнесу € 124 млн.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…