У сістэму анлайн-рэгістрацыі візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі ўнеслі новую катэгорыю. Аб гэтым паведамілі на сайце кампаніі VFS Global, якая з’яўляецца аператарам візавых цэнтраў краін Еўрасаюза ў Беларусі.
Змены датычацца заяўнікаў старэйшых за 60 гадоў, якія падаюць дакументы па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраваным у ваяводстве. Для іх у сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Мінска, Магілёва, Гомеля, Брэста, Баранавіч і Пінска дададзена новая катэгорыя «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov».
Калі падчас праверкі рэгістрацыі ў візавым цэнтры не будзе супадаць катэгорыя, дакументы проста не прымуць.
Гэтае новаўвядзенне не датычыцца візавых цэнтраў у Гродне і Лідзе.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…