Уладзімір Каранік ужо чатыры гады займае пасаду старшыні Гродзенскага аблвыканкама. На перадачы «100 пытанняў даросламу» тэлеканала «Беларусь 1» ён распавёў пра галоўныя дасягненні за гэты перыяд.
Каранік адзначыў, што гэтае пытанне варта задаць жыхарам Гродзенскай вобласці. Але ўсё ж адказаў:
«Сумеснымі намаганнямі сфарміравалася добрая каманда кіраўнікоў, якія здольныя вырашаць не толькі аператыўныя задачы, якія ўзнікаюць, але і думаць стратэгічна. Можна, вядома, пералічваць, што з чатырох мастоў Гродна ўсе чатыры за гэтыя гады мы парамантавалі, прычым капітальна, 25 гадоў іх чапаць нельга. Можна сыпаць лічбамі, колькі было пабудавана дарог».
Успомніў Каранік і апошні візіт Лукашэнкі, і будаўніцтва новай бальніцы.
«Але я ўсё ж такі лічу, напэўна, што асноўная заслуга — гэта прафіцытны бюджэт, які дазваляе мець падушку бяспекі, забяспечыць абсалютную фінансавую стабільнасць выканання ўзятых на сябе сацыяльных абавязацельстваў. А самае вялікае дасягненне — гэта рост рэальных даходаў насельніцтва. А вось усё астатняе — вытворныя, паверце, нам яшчэ шмат чаго трэба будзе зрабіць».
Чытайце таксама: Каранік перасцярог дзяцей ад мары стаць прэзідэнтам Беларусі
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…