Навіны

Уладзімір Каранік распавёў, хто дапамагае яму весці сацсеткі

У старшыні Гродзенскага аблвыканкама і былога міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка ёсць акаўнты ў Instagram і Facebook. Ён распавёў, хто дапамагае яму весці сацсеткі, на перадачы «100 пытанняў даросламу» тэлеканала «Беларусь 1».

«Сторыс мне дапамагае весці - у нас у аблвыканкаме выдатны фатограф з вельмі добрым поглядам, з вельмі цікавымі кадрамі [верагодна, гаворка пра Арцёма Турлая, які вядзе Telegram — канал „Пул 4 рэгіён“ і ў сацсетках падпісаны як „журналіст губернатара Гродзенскай вобл.“ — Hrodna.life]. І часцяком у сторыс я выкарыстоўваю яго фатаграфіі. Мне ў гэтым плане дапамагаюць. А што тычыцца пастоў, то гэта маё аўтарства. Прасіць, каб нехта пісаў за мяне ў маім акаўнце, — я лічу, што гэта няправільна. Таму што людзі ўсё роўна зразумеюць па стылі, што гэта не я», — распавёў Каранік.

Апошнія запісы для ўсіх у Караніка ў Facebook — у верасні і сакавіку 2023 года.

Таксама Каранік распавёў, што не адмаўляе ў просьбе сфатаграфавацца.

Чытайце таксама: Каранік назваў дасягненні за 4 гады працы ў Гродзенскім аблвыканкаме

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025