У старшыні Гродзенскага аблвыканкама і былога міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка ёсць акаўнты ў Instagram і Facebook. Ён распавёў, хто дапамагае яму весці сацсеткі, на перадачы «100 пытанняў даросламу» тэлеканала «Беларусь 1».
«Сторыс мне дапамагае весці - у нас у аблвыканкаме выдатны фатограф з вельмі добрым поглядам, з вельмі цікавымі кадрамі [верагодна, гаворка пра Арцёма Турлая, які вядзе Telegram — канал „Пул 4 рэгіён“ і ў сацсетках падпісаны як „журналіст губернатара Гродзенскай вобл.“ — Hrodna.life]. І часцяком у сторыс я выкарыстоўваю яго фатаграфіі. Мне ў гэтым плане дапамагаюць. А што тычыцца пастоў, то гэта маё аўтарства. Прасіць, каб нехта пісаў за мяне ў маім акаўнце, — я лічу, што гэта няправільна. Таму што людзі ўсё роўна зразумеюць па стылі, што гэта не я», — распавёў Каранік.
Апошнія запісы для ўсіх у Караніка ў Facebook — у верасні і сакавіку 2023 года.
Таксама Каранік распавёў, што не адмаўляе ў просьбе сфатаграфавацца.
Чытайце таксама: Каранік назваў дасягненні за 4 гады працы ў Гродзенскім аблвыканкаме