Навіны

У Гродне з’явіцца мемарыяльная дошка, прысвечаная загінулым у гродзенскай турме

Новая мемарыяльная дошка з’явіцца ў Гродне на вуліцы Кірава. Яе павесяць у памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа і загінуўшых на тэрыторыі гродзенскай турмы ў гады Вялікай айчыннай вайны.

Мемарыяльную дошку адкрыюць падчас Фестываля нацыянальных культур, піша «Гродзенская праўда».

Таксама падчас фестывалю пройдзе прэзентацыя кнігі «80 мірных гадоў» аб перыядзе пасля Вялікай айчыннай вайны. У выданні, у тым ліку, прыгадваецца і сам Фестываль нацыянальных культур.

У час фестывалю правядуць дыялогавую пляцоўку «Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь — наш агульны дом». У ёй павінна паўдзельнічаць моладзь розных нацыянальнасцяў і людзі старэйшага пакалення.

Як з’явілася тэма генацыду беларусаў

У красавіку 2021 года генеральны пракурор Андрэй Швед распачаў крымінальную справу аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Тады ён патлумачыў, што гэтая справа — адказ на «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі», які нібыта спансавалі заходнія краіны ў 2020 годзе. Гэтыя ж краіны, на думку Шведа, былі датычныя да «генацыду беларускага народа» ў гады Другой сусветнай і пасляваенны час. У межах справы праводзілі раскопкі на месцах масавых пахаванняў, апытвалі старэйшае пакаленне.

Паняцце генацыду беларускага народа беларускія ўлады пачалі шырока ўжываць улетку 2022 года. Пачалі праводзіць выставы, Андрэй Швед выдаў кнігу. Да расследавання «генацыду беларускага народа» прыцягвалі, у тым ліку, студэнтаў і выкладчыкаў гродзенскага гістфака.

Тады прынялі Закон «Аб генацыдзе беларускага народа», нібыта каб юрыдычна прызнаць генацыд беларусаў, учынены нацысцкімі злачынцамі. Пры гэтым праваабаронцы мяркуюць, што закон фактычна замацоўвае манаполію аўтарытарных беларускіх уладаў на тлумачэнне гісторыі. Ён даў дзяржаве дадатковы карны інструмент у выглядзе крымінальнага пакарання за выказванні меркаванняў, адрозных ад «адзіна слушных» дзяржаўных трактаванняў гісторыі.

Чытайце таксама: У гродзенскай школе з’явяцца стэнды «Трагедыя генацыду беларускага народа»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025