Фестываль у дворыку музея гісторыі рэлігіі. Фота: Hrodna.life
Унутраны дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі мае патрэбу ў рамонце. На сцяне выгарэла фарба, ёсць сляды ад насякомых і лішайнікі. Ёсць праблемы і польш сур’ёзныя — праз іх вада трапляе ў выставачныя залы. У двары праходзяць канцэрты і фестывалі, а таксама размяшчаюцца падворкі падчас Фестывалю нацыянальных культур.
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі праводзіць закупку з адной крыніцы. На рамонт выдаткуюць 47 527,89 рублёў. Большую частку возьмуць з абласнога бюджэту, частку — з пазабюджэтных сродкаў. Рамонт плануюць рабіць з 30 траўня па 25 чэрвеня.
На фасадзе будынка Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі знайшлі шматлікія расколіны тынкоўкі і фарбы — глыбінёй і шырынёй ад 1 да 3 см. А яшчэ — шматлікія нязмыўныя сляды ад насякомых, лішайнікі, адслаенне. Афарбоўка месцамі выгарэла і адрозніваецца ад асноўнага колеру сцен. Адслаенні і расколіны ёсць і на драўляных рамах.
На трубах ёсць сляды іржы і паразы багавіннем. На паўночна-заходнім фасадзе дажджавая вада міма вадасцёкавай сістэмы сцякае па сцяне і трапляе ў акно другога паверха ўнутр будынка. Таксама працякаюць слыхавыя вокны — вада трапляе на гарышча і ў экспазіцыйныя залы другога паверха.
Музей чакае тынкоўка і афарбоўка, рамонт цокаля, наладка гідраізаляцыі, заладка адтулін у сцяне, поўны рамонт вадасцёкавай сістэмы, частковы рамонт фальцавога даху ў месцах прымыкання да слыхавых вокнаў.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…