Фота: rupixen, pixabay.com
У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by, якія належаць ТАА «РыэлтБай». Арыентыровачная колькасць акаўнтаў - 900 000. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных Беларусі.
Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам парталаў аб жылой і камерцыйнай нерухомасці, якімі валодае ТАА «РыэлтБай», змяніць лагіны і паролі ад сваіх акаўнтаў. Гэта датычыцца і мабільнага дадатку Realt і іншых сэрвісаў, якія належаць фірме.
Па гэтым інцыдэнце Цэнтр праводзіць праверку.
«Адзначым, што паролі ад акаўнтаў карыстальнікаў Realt не падлягаюць расшыфроўцы. Акрамя таго, дадзеныя, закранутыя інцыдэнтам, не змяшчаюць інфармацыі аб банкаўскіх картах, плацяжах і рахунках карыстальнікаў», — супакоіў карыстальнікаў Realt.by у сваім Telegram-канале.
Магчыма, маглі быць закрануты тэлефонныя нумары і адрасы электроннай пошты, якія карыстальнікі паказваюць у аб’явах. Уладальнікі партала не бачаць падстаў для турботы, але ўсё ж рэкамендуюць змяніць логіны і паролі.
Чытайце таксама:
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…