У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by, якія належаць ТАА “РыэлтБай”. Арыентыровачная колькасць акаўнтаў – 900 000. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных Беларусі.
Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам парталаў аб жылой і камерцыйнай нерухомасці, якімі валодае ТАА “РыэлтБай”, змяніць лагіны і паролі ад сваіх акаўнтаў. Гэта датычыцца і мабільнага дадатку Realt і іншых сэрвісаў, якія належаць фірме.
Па гэтым інцыдэнце Цэнтр праводзіць праверку.
Што сказалі ў Realt.by
“Адзначым, што паролі ад акаўнтаў карыстальнікаў Realt не падлягаюць расшыфроўцы. Акрамя таго, дадзеныя, закранутыя інцыдэнтам, не змяшчаюць інфармацыі аб банкаўскіх картах, плацяжах і рахунках карыстальнікаў”, — супакоіў карыстальнікаў Realt.by у сваім Telegram-канале.
Магчыма, маглі быць закрануты тэлефонныя нумары і адрасы электроннай пошты, якія карыстальнікі паказваюць у аб’явах. Уладальнікі партала не бачаць падстаў для турботы, але ўсё ж рэкамендуюць змяніць логіны і паролі.
Чытайце таксама:



