Навіны

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме — верагодна, «Еўраопце». Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё звальненне незаконным. Паводле яго, ён быў часова непрацаздольны праз абвастрэнне астэахандрозу хрыбетніка. Абвастрэнне здарылася, таму што яму давялося цягаць больш цяжараў — грузчыкаў у краме не хапала.

Грузчык не адзін раз прасіў дырэктара звольніць яго па пагадненні бакоў. Два месяцы яму адмаўлялі - не было кім яго замяніць. У адну раніцу мужчына паведаміў, што не прыйдзе на працу. У яго пачаліся вострыя болі ў паясніцы. Мужчына выклікаў лекара, але ад шпіталізацыі адмовіўся. Паводле яго, грузчык разумеў, што ў шпіталі яму не дапамогуць.

Калі боль стала невыноснай, ён выклікаў прыватнага масажыста, які спецыялізуецца на лячэбным масажы. Таксама паклікаў суседа — доктара хуткай дапамогі. Той зрабіў абязбольвальны ўкол. Грузчык яшчэ раз патэлефанаваў дырэктару і папрасіць звольніць яго па пагадненні бакоў. Яму прапанавалі прыйсці і напісаць тлумачальную.

Грузчык пайшоў да тэрапеўта і ўзяў у яго накіраванне на УГД пазваночніка і здачу аналізаў. Ён прыйшоў на працу і напісаў тлумачальную і заяву аб звальненні - бальнічнага ў яго не было. Мужчыну адхілілі ад працы, а потым заказным лістом даслалі загад аб звальненні і працоўную кніжку.

Пакуль кніжкі не было, ён не мог уладкавацца на іншую працу. Таму мужчына пайшоў у суд. Ён папрасіў адмяніць загад аб звальненні за прагул без паважных прычын, змяніць фармулёўку падставы і дату звальнення. Ён просіць скасаваць тэрміновую працоўную дамову на патрабаванне работніка, спагнаць з «Еўраопта» сярэдні заробак за час вымушанага прагулу ў суме 1702 рублі і пакрыць маральную шкоду ў суме 2773,5 рубля.

Справу разглядалі 24 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. У судзе мужчына заявіў адмову ад іску — верагодна, бакі дамовіліся без суда. Суд прыняў адмову ад іску.

Чытайце таксама: Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024