За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра царквы хрысціян веры евангельскай «Божая ласка». Яго аштрафавалі за падпіску ў «Аднакласніках».
Суд палічыў падпіску захоўваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду. Ён улічыў, што правапарушэнне звязанае «з экстрэмісцкай дзейнасцю, якая ўяўляе высокую небяспеку для грамадства і дзяржавы».
Юрый не прызнаў віну. Ён даў даведку, у якой пазначана, што па стане здароўя ён не можа знаходзіцца ў ізалятары. У судзе Іўеўскага раёна мужчыну пастанавілі аштрафаваць паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП на 30 базавых адзінак (1200 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
Чытайце таксама: «Імідж для царквы важны, але яго ствараюць для рэжыму». Як рэпрэсуюць святароў і што гэта значыць для вернікаў