У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад ўспышкі, калі працоўныя пералівалі фарбу з фарбавальнага пісталета ў бачок, каб яна не застойвалася. У бальніцы мужчына правёў амаль два тыдні.
15 траўня ў 19.15 стала вядома, што працоўны 1998 года нараджэння памёр у шпіталі ад апёкаў.
Дарожна-разметачная машына «Контур-300» загарэлася на вуліцы Савецкай раніцай 3 траўня. Паведамленне аб пажары паступіла ратавальнікам МНС у 9.00, расказалі ў МНС. Ад пошугу полымя на адным з працоўных загарэлася адзенне. Калега спрабаваў патушыць яе самастойна, але не здолеў. Мужчына выклікаў хуткую і МНС. Пацярпелага ў цяжкім стане шпіталізавалі ў рэанімацыю раённай бальніцы. Прычына пажару высвятляецца.
Чытайце таксама: Урачы прыляцелі па санавіацыі. Што з дзяўчынкай, якая атрымала траўмы на атракцыёне ў Лідзе