Знойдзеныя снарады часоў Другой сусветнай вайны. Крыніца: Telegram-канал "102.Неман"
Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў знаходзіліся артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Знаходку адшукаў побач з вёскай Замкавай Ваўкавыскага раёна ляснік падчас нарыхтоўкі дрэваў да вырубкі. У скрынях былі 82 артылерыйскія снарады калібру 45 мм. Пра гэта паведамілі ў органы ўнутраных спраў, пасля чаго туды прыехала сапёрна-піратэхнічная група і ўчастковы. Вайскоўцы вынялі снарады і пазней іх знішчылі.
У той жа дзень у час сельскагаспадарчых прац у полі жыхарка вёскі Вінкаўцы Лідскага раёна знайшла артылерыйскі снарад калібрам 152 мм часоў Другой сусветнай вайны.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…