Сям'я. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com
У 2023 годзе ў Гродзенскай вобласці заключылі 5517 шлюбаў. Большасць з іх — 4428 шлюбаў - у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Статыстыку апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
У 2022 годзе колькасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці склала 5765, у 2021 годзе — 6134.
Большасць шлюбаў у Гродзенскай вобласці - 94,4% - заключылі грамадзяне Беларусі. У 5,5% выпадкаў адзін з уступаючых у шлюб быў замежным грамадзянінам. У 0,1% выпадкаў жаніх і нявеста былі замежнымі грамадзянамі.
Чытайце таксама: Ад 15 да 82. У якім узросце бяруцца шлюбам у Гродзенскай вобласці?
На пачатак 2024 года сярэдняя плошча жытла адной сям'і склала 67,6 кв.м. У 97,5% кватэр праведзена каналізацыя, у 97,8% - водаправод, 95,1% сямей маюць гарачае водазабеспячэнне, 93,9% - цэнтральнае ацяпленне, 94,5% - газ і 94% ванну альбо душ.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца двухпавярховая кватэра на Горкага з перапланіроўкай
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…