Каменны Лог. Фота: "Яндекс.Карты"
У пункце пропуску «Каменны Лог» сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу. Таксама пабудуюць сістэму распазнання нумароў машын. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла дзяржзакупкі і даведалася, што плануюць рабіць на памежным пераходзе.
У «Каменным Логу» рэканструююць сістэму бяспекі. Работы ўключаюць мадэрнізацыю існуючай сістэмы відэаназірання. Заменяць састарэлае абсталяванне. Усталююць дадатковыя відэакамеры па перыметры пункта пропуску. Заменяць існуючую сістэму аховы перыметра. Спраектуюць сістэму кантролю доступу ў службовыя памяшканні і залы афармлення пасажыраў аўтобусаў. Заменяць блакатары ад несанкцыянаванага ўезду і шлагбаўмы. Усё гэта сфармуюць у адзіную сістэму бяспекі.
«Каменны Лог» — пункт пропуску з Літвой у Ашмянскім раёне. Сумежны пункт пропуску — «Мядзінінкай». Прапускная здольнасць аўтамабіляў - 600 у дзень.
«Будінжынерсервіс» і Дзяржпагранкамітэт праводзяць запыт цэнавых прапаноў на распрацоўку праектнай дакументацыі. На гэта выдаткуюць 50 000 рублёў з рэспубліканскага бюджэту. Дакументацыю будуць рабіць з 1 чэрвеня па 30 жніўня. Самі ж работы пачнуцца ў лістападзе.
Рашэнне аб будаўніцтве прыняў Ашмянскі райвыканкам 27 сакавіка 2024 года. Таксама з закупкі стала вядома, што пункт пропуску абследавалі ў лютым.
Асобна хочуць мадэрнізаваць сістэму відэаназірання. Згодна з патрабаваннямі, сістэма відэаназірання павінна забяспечваць бесперапынную працу, аўтаматычнае фарміраванне архіва, аддалены доступ і ўзаемадзеянне з іншымі носьбітамі і сістэмамі. Цяпер камеры павінны быць з пашыраным дынамічным дыяпазонам і з магчымасцю працы ва ўмовах малой асветленасці. Аб’ектывы павінны ўмець факусавацца.
Для гэтага «Гарбудінжынірынг» шукае выканаўцы праектных і пошукавых работ за 62 176.21 рублёў. Іх знойдуць ва ўласным бюджэце.
Мадэрнізацыю плануюць рабіць са жніўня па снежань. Само будаўніцтва будзе каштаваць 880 000 рублёў. Заклалі сістэму ў 2008 годзе.
Таксама ў «Каменным Логу» пабудуюць аўтаматызаваную сістэму распазнання рэгістрацыйных знакаў транспарту. Гэта праграмна-тэхнічны комплекс для распазнання і вядзення ўліку.
Для пачатку выканаюць праектныя і пошукавыя работы. Заказчык той жа — «Гарбудінжынірынг». Гэта будзе каштаваць 9 088,39 рублёў. Самі ж працы будуць каштаваць 300 000 рублёў. Яны пройдуць са жніўня па снежань.
Таксама да «Каменнага Логу» пабудуюць цеплатрасу. Пакуль выбіраюць падрадную арганізацыю для распрацоўкі праектнай дакументацыі. Займаецца праектам Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ашмянскага раёна. Падрадчык атрымае 126 386,17 рублёў. Работы павінны скончыць да верасня.
Чытайце таксама: Перадапошні памежны пераход у Гродзенскай вобласці могуць закрыць у траўні
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…