На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю. Гродзенца асудзілі на два гады «хіміі» за паклёп на Лукашэнку. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 6 па 12 траўня.
Аб 34 судовых пастановах за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Самае частае пакаранне — штраф у 30 базавых велічынь (1200 рублёў). У Лідзе часцей каралі адміністрацыйным арыштам. Суды прайшлі ў Зэльве, Гродне, Лідзе, Наваградку, Карэлічах, Ашмянах.
Следчы камітэт Гродна 3 траўня пачаў спецвытворчасць паводле ч.1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Так вырашыў суд Лідскага раёна 2 траўня, 30 і 29 красавіка.
Інжынера ТАА (верагодна, Андрэя Томчыка) судзілі за паклёп на Лукашэнку. Прысуд ч. 2 арт. 367 КК вынеслі 18 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна, піша Telegram-канал «Право имеют».
На сваёй старонцы ў Facebook мужчына размясціў публікацыю, якая змяшчае заведама ілжывыя звесткі, якія ганяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (паклёп). Яе знайшлі падчас маніторынгу інтэрнэту. Судзілі яго за лексемы, якія з’яўляюцца «адвольнымі намінацыямі».
Андрэй прызнаў віну. Мужчыну адпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
Раз на месяц 15 хвілін ён можа пагаварыць з сям’ёй, таму настрой палітвязня палепшыўся, расказалі «Беларускаму радыё Рацыя» блізкія да сям'і людзі:
— Піша лісты, вось зараз ажно чатыры лісты прыйшло па парадку. Тэлефанаваў у канцы красавіка, па тэлефоне казаў, што добра сябе адчувае. Голас у яго бадзёры, ён усміхаўся. Мы з ім размаўлялі, так добра размаўлялі 15 хвілін. Забаранілі яму харчовую пасылку, якая да 50 кілаграмаў. Забаранілі спатканні.
Томчык Андрэй Уладзіміравіч з Гродна 10 красавіка папоўніў спіс «экстрэмістаў».
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. Сілавікі прыйшлі на прадпрыемства ўжо чацвёрты раз.
Фірму-уладальніка крамы «АвтоЗапчасти» ў Гродне, ТАА «Рукша», зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны суд Гродзенскай вобласці 8 траўня. Істцом справы аб банкруцтве выступае інспекцыя МПЗ Кастрычніцкага раёна Гародні. Суддзя — Марына Рослік.
«Каманду Латушкі і Рух «За Свабоду» 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за фарміраванне — Аляксандра Ханевіч, сёстры Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч, якія ўцяклі ад «хіміі», і псіхолаг Вольга Вялічка.
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі «змагаркай». Жанчына абурылася складам артыстаў у праграме «Не будите спящих солдат» падчас сходу з нагоды Дня Перамогі, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі 7 траўня 2024 года. Яна звярнула ўвагу на прозвішча Ганны Сялук. Але пазней адрэдагавала свой пост.
Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023 года. У берлінскай студыі яны распавялі пра тое, ці цяжка адаптавацца пасля зняволення, якія рэчы ў першую чаргу прывезлі з Беларусі і ці трэба гандлявацца, каб вызваліць палітвязняў. Hrodna.life паглядзеў інтэрв'ю і абраў самыя цікавыя моманты.
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт. Выключэнні зробяць толькі для начальства. Загад гендырэктара Ігара Ляшэнкі патрапіў да рэдакцыі «Зеркала». Згодна з дакументам, усім супрацоўнікам павінны будуць выдаць кнопкавыя тэлефоны і карпаратыўныя сім-карты ад МТС — на тэрыторыю прадпрыемства будуць пускаць толькі з імі.
Навучэнка з Гродна была падпісаная на «NЕХТА» і «TUT.BY» у Telegram. Іх на яе iPhone XR знайшлі 25 сакавіка ва ўпраўленні ГУБАЗіК. Склалі пратакол паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…