Навіны

Беларуска распавяла ў сацсетках пра палюбоўніцу мужа — яе судзілі

Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота яна распавяла, што ў іх адносіны. Гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла п. 3 арт. 4 і п. 1 арт. 8 Закона ад 07.05.2021 № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных». Справа дайшла да суда.

Жонка працуе старшым інспектарам прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сама яна віну не прызнала. Жанчына распавяла, што сапраўды перасылала фатаграфію мужа з палюбоўніцай, але хацела адправіць фота яе бацьку. Палюбоўніца распавяла ў судзе, што іх адносіны з жанатым мужчынам доўжыліся два гады. Яна ведала пра жонку і дваіх дзяцей. Але лічыла іх адносіны з мужчынам сур’ёзнымі.

Справу разгледзелі 18 красавіка ў судзе Астравецкага раёна. Суддзя вырашыў спыніць справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП «Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных звестак» за адсутнасцю правапарушэння.

Чытайце таксама: Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025