Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам. У подпісе да фота яна распавяла, што ў іх адносіны. Гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла п. 3 арт. 4 і п. 1 арт. 8 Закона
Жонка працуе старшым інспектарам прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сама яна віну не прызнала. Жанчына распавяла, што сапраўды перасылала фатаграфію мужа з палюбоўніцай, але хацела адправіць фота яе бацьку. Палюбоўніца распавяла ў судзе, што іх адносіны з жанатым мужчынам доўжыліся два гады. Яна ведала пра жонку і дваіх дзяцей. Але лічыла іх адносіны з мужчынам сур’ёзнымі.
Справу разгледзелі 18 красавіка ў судзе Астравецкага раёна. Суддзя вырашыў спыніць справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП «Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных звестак» за адсутнасцю правапарушэння.
Чытайце таксама: Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты