Навіны

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне Гродна. Яшчэ 32 адзінкі транспарту збіраюцца купіць для горада да канца 2024 года.

«Мы разумеем, што сёння для таго, каб быў якасны транспарт, камфортны і бяспечны, нам трэба 10% рухомага саставу мяняць штогод. Гэта 35−40 адзінак у год. Было б выдатна, калі б мы гэтага графіку прытрымліваліся. Я думаю, у нас атрымаецца», — сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель.

Мяркуючы па інфармацыйнай шыльдзе, прывезлі тралейбусы вялікага класа MA3 203T20. Пасажыраўмяшчальнасць такой машыны — да 102 чалавек, месцаў для сядзення — 32. Дапушчальная маса — 18 тон. Рухавік асінхронны, магутнасцю 155/185 кВт (указаны намінальная і пікавая).

Андрэй Хмель асабіста ўручыў кіроўцам ключы ад новых тралейбусаў. Апроч віншаванняў, ён паразмаўляў з супрацоўнікамі ў нефармальнай абстаноўцы. Работнікі задавалі разнастайныя пытанні. Абмяркоўваліся тэмы стану дарог, закупкі электробусаў і іншыя актуальныя для горада тэмы. Уздымалася тэма будаўніцтва аквапарку, расказалі ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Апошні раз аб закупцы чатырох новых тралейбусаў паведамлялі ў лютым 2023 года, планавалі даставіць яшчэ сем. Сем з 11 машын было з аўтаномным ходам. Тады казалі аб магчымасці падоўжыць маршруты ў новыя мікрараёны.

Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне далучылі у якасці філіяла да Аўтобуснага парку зімой 2022 года. Гэта было зроблена па рашэнні акцыянераў УПП «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне». Аўтобусны парк вядзе сваю гісторыю ў Гродна з 1939 г., тралейбуснае ўпраўленне існавала з 1974 г.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025