Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі «змагаркай». Але пазней адрэдагавала свой пост, заўважыла «Люстэрка».
Жанчына абурылася складам артыстаў у праграме «Не будите спящих солдат» падчас сходу з нагоды Дня Перамогі, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі 7 траўня 2024 года. Яна звярнула ўвагу на прозвішча Ганны Сялук.
«Колькі ні пішуць патрыёты пра тое, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, пральня [пад словам „прачечная“ Бондарава мае на ўвазе Міністэрства культуры — Hrodna.life] упарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сёння на мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі 9 траўня — зноў тыя ж граблі».
Пазней актывістка адрэдагавала паведамленне і выдаліла адтуль узгадку Ганны Сялук. На думку «Люстэрка», жанчыне патлумачылі, каго тая назвала «змагаркай».
Ганна Сялук — псеўданім жонкі сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі - Дзмітрыя. Сапраўднае імя жанчыны — Ганна Сяргееўна Лукашэнка. Згодна з рэестрам інтэлектуальнай уласнасці, за тры няпоўныя гады яна напісала 106 песень. Сярод іх: «Ах, Александр», «Бульба-дэнс», а таксама гімн Генеральнай пракуратуры.
У 2023 годзе жанчына атрымала прэмію ад Аляксандра Лукашэнкі - «За духоўнае адраджэнне». Таксама Сялук мае прэмію «За вялікі асабісты ўклад у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю значных культурных ініцыятыў».
Чытаце таксама: Бондарава судзіцца з гродзенскім сайтам — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…