За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% - з 10 000 да 100 пасажыраў у год. Страты кампаніі перавысілі 8,5 млн рублёў. Такія лічбы апублікаваў Telegram-канал BELPOL.
У 2020 годзе аэрапорт «Гродна» абслужыў каля 10 тыс. пасажыраў, у 2021 годзе колькасць пасажыраў зменшылася ў два разы — да 5 тыс. Але тады з Гродна яшчэ лёталі летнія чартары, напрыклад, у Егіпет. У 2022 і ў 2023 гадах пасажыраў стала нашмат менш — 150 і 100 адпаведна.
Сам аэрапорт амаль тры гады фактычна не эксплуатуюць па прызначэнні. У 2024 годзе адтуль не плануюць выконваць нават чартарныя рэйсы.
Колькасць персаналу аэрапорта за чатыры гады знізілася ў 1,5 разы. Страты кампаніі за гэты ж перыяд склалі 8,7 млн рублёў.
Чытайце таксама: Гродзенскі аэрапорт прастойвае: супрацоўнікаў адправілі дамоў на няпоўны аклад
Паводле BELPOL, чыноўнікі дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту тлумачаць праблемы аэрапорта альбо наступствамі COVID-19, альбо не вельмі добрым станам узлётна-пасадачнай паласы.
Але гродзенскі аэрапорт мае дзейсны сертыфікат якасці аэрадрома і тэрмінала, а таксама магчымасць прымаць большасць тыпаў пасажырскіх і грузавых авіясуднаў.
Праблемы ў гродзенскага аэрапорта пачаліся ў 2021 года, пасля прымусовай пасадкі самалёта кампаніі Raynair у Мінску. Пасля гэтага інцыдэнта краіны Еўрасаюза спынілі авіязлучэнне з Беларуссю. Супраць «Белаэранавігацыі», філіял якой знаходзіцца ў аэрапорце, увялі санкцыі. А з сакавіка 2022 у заходнім напрамку перасталі лётаць і расійскія кампаніі, таму абслугоўваць «Белаэранавігацыі» няма каго.
З лютага 2024 года ў Гродне не засталося ўласнай авіякампаніі. Яе далучылі да «Белавія».
Чытайце таксама: Гродзенскі аэрапорт ажыве? Расавіяцыя шукае, каму было б цікава лятаць з Расіі ў Гродна
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…