Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні чацвёртага паверха левага крыла былі чыстымі. Гэта выявілі падчас праверкі. Раней да кіраўніцы ўжо былі пытанні.
Загадчыцу судзілі 15 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна па арт. 24.1 КаАП «Невыкананне пісьмовага патрабавання». Суд палічыў, што яна не выканала пункт 28 прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў ад галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Гродна і раёна.
Жанчына віну прызнала. Яе аштрафавалі на тры базавыя велічыні (120 рублёў).
Чытайце таксама: Гродзенка рабіла рамонт у выхадны: суседзі давялі справу да суда