Навіны

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно ў зоне аховы гістарычнага цэнтра выставілі на таргі. Аб’явы з цэнамі апублікаваў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Вуліца Карла Маркса, 5

На вуліцы Карла Маркса, 5−14 можна набыць нежылое памяшканне плошчай 57,2 кв.м. Яно размяшчаецца на мансардавым паверсе двухпавярховага дома. Будынак унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пачатковая цана аб’екта — 87,1 тыс. рублёў (€ 25 тыс.). Зараз памяшканне належыць УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна.

У будынку на Карла Маркса, 5 ужо размяшчаюцца крама адзення Olija, вясельны салон «Брайд» і салон прыгажосці Ines Studio.

Вуліца Карла Маркса, 11

Далей па вуліцы, на Карла Маркса, 11−7 прадаюць нежылое памяшканне плошчай 41,3 кв.м. Раней у ім працавала прыватная друкарня Iceprint, якая пераехала на Кірава, 3.

Памяшканне размяшчаецца на першым паверсе двухпавярховага будынка. Як і ў першым выпадку, пабудова — гісторыка-культурная каштоўнасць.

Пачатковая цана аб’екта — 127 тыс. рублёў (€ 36,6 тыс.).

Новы ўладальнік павінен на працягу года пасля набыцця памяшкання зрабіць там капітальны рамонт і ўвесці яго ў эксплуатацыю не пазней чым праз тры гады ад моманту падпісання дамовы набыцця-продажу.

Па гэтым адрасе працуюць музей «Грышук Арсенал», крама адзення Ibrand і хостэл Kip Town Hostel. У двары будынка знаходзіцца адзін з самых вялікіх муралаў Беларусі.

Чытайце таксама: Бацькава шабля, дзедава шашка і бераставіцкі воўк. Анатоль Грышук распавёў, як сямейная гісторыя стала гарадскім музеем

Вуліца Савецкая, 17А

На вуліцы Савецкай, 17А-6 прадаюць нежылое памяшканне з пачатковай цаной 19,9 тыс. рублёў. (€ 5,7 тыс.). Яно размяшчаецца на другім паверсе двухпавярховага жылога будынка, які ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Плошча памяшкання — 12,9 кв.м. Як і ў першым выпадку, ўласнік нерухомасці - УЖРЭП Ленінскага раёна.

Вуліца Мітрапаліта Філарэта, 6

Чацвёрты аб’ект — ізаляванае памяшканне ў будынку на вуліцы Мітрапаліта Філарэта, 6−3. Яно размяшчаецца ў сутарэннях аднапавярховага нежылога будынка — раней там была мясная крама ад СВК «Капцёўка». Будынак знаходзіцца ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».

Плошча памяшкання — 37,1 кв.м. Пачатковая цана аб’екта 68,6 тыс. рублёў (€ 19,8 тыс.). Як і ў двух выпадках вышэй, уласнік памяшкання — УЖРЭП Ленінскага раёна.

Новы ўладальнік павінен на працягу аднаго года распрацаваць праектную дакументацыю для капітальнага рамонту, мадэрнізацыі альбо рэканструкцыі памяшкання. Не пазней чым праз тры гады правесці капітальны рамонт паводле праекту.

Уладальніку забаронена знішчаць, прычыняць шкоду, пагаршаць тэхнічны стан, а таксама навукова неабгрунтавана змяняць і пагаршаць умовы ўспрымання будынка, архітэктуру фасада гістарычнай забудовы.

Чытайце таксама: Замест паліклінікі адкрыюць гатэль. «Прамень» на Гарнавых выставілі на аўкцыён

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025