Узнагароджанне Ежы Максімюка. Крыніца: prezydent.pl
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы — ордэнам Белага Арла. Гэта адбылося 3 траўня 2024 года ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Ордэн Максімюку ўручаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Ежы Максімюк — кампазітар, які нарадзіўся ў Гродне ў 1936 годзе. У 1947 годзе сям’я Максімюкоў перабралася ў Беласток. Ежы вывучаў фартэпіяна, дырыжыраванне ў Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школе ў Варшаве (сёння — Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапэна). У 1972 годзе ўзначаліў Польскі камерны аркестр, які гастраляваў па ўсім свеце. Пазней, у перыяд з 1983 па 1993 год, Максімюк кіраваў Шатландскім сімфанічным аркестрам BBC у Глазга.
У 1990-х кампазітар супрацоўнічаў з Англійскай нацыянальнай операй. Выступаў з Лонданскім сімфанічным аркестрам, Лонданскім філарманічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, а таксама Такійскім сталічным сімфанічным аркестрам. Кампазітар ствараў музыку для кіно і балета, а таксама запісаў каля 100 плытак. Яго лічаць адным з заснавальнікаў Польскага Таварыства сучаснай музыкі.
Раней яго ўзнагароджвалі польскім залатым Крыжом Ордэна Адраджэння і залатым медалём Gloria Artis.
Чытайце таксама: «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…