Навіны

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства «Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій» (АРПТ). З ім правялі арганізацыйную сустрэчу, паведаміў «Слонімскі веснік».

Дырэктар АРПТ — Дзяніс Дудараў, які ў лютым 2024 года за 42 рублі выкупіў будынак былой слонімскай сінагогі.

Дзяніс Дудараў. Крыніца: slonves.by

Паводле яго слоў, у яго «самыя сур’ёзныя» намеры па аднаўленні будынка. Але колькі будуць працягвацца працы, мужчына сказаць не можа. Для гэтага патрэбна дэталёвае абследаванне пабудовы.

«Трэба вельмі многае высветліць: канструкцыйныя асаблівасці, стан асновы, наяўнасць нейкіх страчаных элементаў, якія трэба будзе аднаўляць на падставе гістрарычных даведак», — сказаў Дудараў.

Чым займаецца кампанія АРПТ?

АРПТ існуе з 2013 года і займаецца будаўніцтвам жылых і нежылых будынкаў. За 2023 год прыбытак кампаніі склаў амаль € 10 млн. У 2022 і 2021 годзе гэтая сума была меншая — € 3,6 млн і € 5,8 млн адпаведна. Адначасова сума падатковай запазычанасці кампаніі складае амаль € 1 млн.

Чытайце таксама: Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка

Папярэдняя пакупніца не пацягнула рамонт

У 2018 годзе выкупіць слонімскую сінагогу планаваў брытанскі Фонд яўрэйскай спадчыны. Прадстаўнікі арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаў яўрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Сінагога ў Слоніме. Фота: Сяргей Плыткевіч, planetabelarus.by, 2019 год

Першы раз улады выставілі сінагогу на аўкцыён у пачатку лета 2020 года. Помнік архітэктуры 1642 года пабудовы першапачаткова ацанілі ў 137 тыс. рублёў ($ 50 тыс. па тагачасным курсе). З траўня па снежань аб аўкцыёнах аб’яўлялася тройчы, але пакупнікоў усё не было. У выніку да апошніх таргоў сінагога патаннела да 27 тыс. рублёў.

У канцы 2020 года слонімскую сінагогу купіла дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (Ілона Караваева) за 30 тыс. рублёў. Для гэтага яна прадала кватэру ў Мінску. Для пошуку сродкаў яна стварыла фонд «Ратуючы спадчыну». На рэканструкцыю спатрэбілася 164 тыс. рублёў - такіх грошай жанчына сабраць не змагла. У чэрвені 2022 года Караваева ліквідавала фонд. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне. Інвестараў або дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося. Слонімскі райвыканкам забраў сінагогу назад.

Летась будынак сінагогі спрабавалі прадаць два разы — у траўні за 129 тыс. рублёў (€ 40 тыс.) і ў кастрычніку за 64,5 тыс. рублёў (€ 20 тыс.). Але тады будынкам ніхто не зацікавіўся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025