"Гродна Азот". Ілюстрацыйнае фота
На «Гродна Азот» 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантралёры і іншыя серверы, паведамілі ў Telegram-канале «Киберпартизаны BY». Усе закладкі і вірусы абяцаюць нейтралізаваць і выдаліць, як толькі вызваляць палітвязняў.
Падчас першай атакі кіберпартызанаў, якая адбылася ў красавіку 2024 года, у сістэму заклалі вірусы. Яны павінны спрацоўваць па раскладзе. Паводле кіберпартызанаў, 2 траўня 2024 года спрацавала першая хваля.
На «Гродна Азот» пасля першага ўзлому запрашалі брыгаду службы бяспекі. «Тыя, аказваецца дзяўбнулі на пакінутыя прынады-падманкі-генератары-бурнай актыўнасці, як дзеці малыя ўзрадваліся і не сталі далей шукаць нашы сапраўдныя «сюрпрызы», — напісалі кіберпартызаны.
Чытайце таксама: База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку
Прэс-служба «Гродна Азот» ніяк не адрэагавала на гэта. Ні на сайце, ні ў Telegram-канале «ОАО „Гродна Азот“ official» пра гэта няма ніякай інфармацыі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…