Навіны

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы. За жытло плошчай 204,4 кв.м. хочуць $ 266,5 тыс., адпаведную аб’яву размясцілі на сайце «Магазин недвижимости».

Адрэстраўраваны будынак на вуліцы 17 верасня. Крыніца: shoprealty.by

Вышыня столяў у кватэры — тры метры. Ёсць мансарда з выхадам на балкон, антрасоль і сутарэнні. Пры доме ёсць зямельны надзел плошчай амаль сем сотак, які агароджаны плотам, ёсць паркоўка.

Сам будынак пасля рэканструкцыі. У ім змянілі дах, вокны, адрэстраўравалі дзверы, зрабілі гідраізаляцыю вінных сутарэнняў, замянілі камунікацыі. У доме ўсталявалі сучасную ацяпляльную сістэму, ёсць магчымасць падключыць оптавалаконную лінію.

Усяго ў будынку дзве кватэры. Кожная мае асобны ўваход і дворык. У іх чарнавая аддзелка, рамонт давядзецца рабіць пакупніку.

Гэта не адзіны адрэстраўраваны будынак

Побач размяшчаецца будынак па адрасе 59/6, які адрэканструявалі пад шматфункцыянальны будынак грамадскага прызначэння. У ім планавалі размясціць офісы і кабінеты лекараў агульнай практыкі.

Паводле праекта над ім планавалі дабудаваць адзін паверх і мансарду, як гэта зрабілі з будынкам на вуліцы 17 верасня 59/4.

Чым адметны гэтыя будынкі

Будынкі на вуліцы 17 верасня, 59 узведзены з характэрнай жоўтай цэглы і знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна. Яны ўтвараюць ансамбль забудовы былой вуліцы Фабрычнай. У пачатку ХХ стагоддзя там жылі працоўныя казённага віннага склада (фабрыкі гарэлкі), які ў той час размяшчаўся на рагу вуліц 17 верасня і Ціміразева. Зараз на яго месцы стаянка для аўтамабіляў. Пасля Другой сусветнай вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў.

У 1946 годзе па адрасе 17 верасня, 59 працавала мэблева-механічная фабрыка. На ёй, у тым ліку, рабілі балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.

Чытайце таксама: Ад віннага склада да велазавода: што гэта за домікі стаяць на 17 Верасня

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024