Навіны

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.

Такія апрацоўкі зараз прызнаны самым дзейсным метадам для знішчэння кляшчоў, удакладняюць у Гродзенскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Важная ўмова для эфектыўнасці акарыцыднай апрацоўкі - адсутнасць ападкаў. Пры спрыяльным прагнозе надвор’я расклад у Гродне такі:

  • 29 красавіка — урочышча Пышкі (сцежка здароўя);
  • 30 красавіка — лесапаркавая тэрыторыя Румлёва, лясны масіў па вул. Кабяка (урочышча Форт);
  • 2 траўня — парк Жылібера і Каложскі парк;
  • 3 траўня — тэрыторыя ля Юбілейнага возера і сквер у мікрараёне Фолюш;
  • 6 траўня — урочышча Ласосна;
  • 7 траўня — лясны масіў па вул. Томіна — вул. Славінскага і зона адпачынку ў мікрараёне Альшанка (сквер ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна»).

У Гродне на акарыцыдную апрацоўку зон адпачынку сёлета збіраліся выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.). Усяго ад кляшчоў плануюць апрацаваць 75,8 га.

Як будуць апрацоўваць і ці можна хадзіць у апрацаваныя зоны

Апрацоўку ад кляшчоў правядуць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яны будуць распыляць спецыяльны сертыфікаваны прэпарат, бяспечны для людзей і навакольнага асяроддзя. Ён знішчае кляшчоў і захоўвае сваё дзеянне на працягу 1,5 месяцаў. На перыяд з пачатку траўня і да сярэдзіны чэрвеня як раз прыпадае час высокай актыўнасці іксодавых кляшчоў.

Апрацуюць толькі пэўныя зоны — уздоўж пешаходных і веладарожак, на спартыўных пляцоўках і ў іншых месцах адпачынку людзей. Усю плошчу лясных масіваў апрацоўваць не будуць.
Гродзенцам раяць пазбягаць наведвання апрацаваных зон адпачынку на працягу трох дзён пасля апрацоўкі. Гэта звязана з тым, што частка кляшчоў можа яшчэ хавацца ў траве, і застаецца рызыка іх нападу. Але праз некалькі дзён усе кляшчы загінуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025