Навіны

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Савецкай, у парку Жылібера, на вуліцах Савецкай, Дзяржынскага, а таксама на плошчы Тызенгаўза. На працягу дня на вуліцах будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, атракцыёны, гульнявыя зоны і святочны гандаль. Увечары чакае канцэрт і феерверк. Пяты год як святкаванне Дня Перамогі ў Гродне арганізуюць без традыцыйнага раней парада ваеннай тэхнікі па вуліцах горада.

Праграма святкавання Дня Перамогі ў Гродне

Савецкая плошча

  • 10:00−10:30 — рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае» (пл. Савецкая — вул. Савецкая — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага пл. Леніна).

Вуліцы Сацыялістычная, Дзяржынскага

  • 10:45−11:00 — «Урачысты марш праўнукаў пераможцаў».

Пляцоўка перад плошчай Тызенгаўза

  • 11:00−11:10 — плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы»;
  • 11:10−11:15 — акцыя «Вальс міру».

Плошча Тызенгаўза

12:00−18:00 — выстава ўзораў сучаснай вайсковай тэхнікі.

Плошча Леніна

  • 11:15−11:45 — урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі;
  • 11:45−22:00 — святочны канцэрт:
    • музычны тэатр «Рада»;
    • творчыя калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
    • кавер-бэнд «Фрэнд бэнд» (Мінск);
    • прамая трансляцыя святочнага канцэрта з плошчы Савецкай.
  • 10:00−22:00 — рэстаран пад адкрытым небам.

Парк Жылібера

  • 10:30−10:45 — цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.
  • Сцэна летняй эстрады (12:00—20:00) — выступленне творчых калектываў г. Гродна; парад-канцэрт духавых аркестраў.
  • Тэрыторыя па перыметры вялікага фантана (12:00—18:00) — «Фестываль салдацкай кашы».
  • Пляцоўкі каля тэатра лялек (12:00—18:00) — тэматычныя фотазоны, выстава кніг, інтэрактыў, творчыя майстар-класы. Тэматычныя пляцоўкі Гродзенскай пагранічнай групы, Дэпартамента аховы, выступленне кінолагаў.
  • Швейцарская даліна (12:00—18:00) — ваенная рэканструкцыя (паказальныя выступленні ваеннаслужачых 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады).
  • Тэрыторыя, прылеглая да малога фантана (12:00—18:00) — інтэрактыўная спартыўна-гульнявая пляцоўка.
  • Уваход у парк з боку вул. Ажэшкі:
    • 12:00−18:00 — алея ўсталяваных пляцовак: «Партызанскі лагер», «Медсанчастка», «Франтавы музей», «Ваенна-палявая пошта», «Кіно на прывале», «Франтавы тэатр».
    • 11:00−21:00 — выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці. Праца атракцыёнаў, гульнявых зон, святочнага гандлю.

Вуліца Савецкая

  • 12:00−18:00 «Паўстанкі часу»:
    • «Заўтра была вайна» (пляцоўка каля рэстарана «Каралеўскае паляванне»);
    • «Была вайна. Была Перамога!» (пляцоўка каля ЦУМа);
    • «Мы — з СССР» (пляцоўка каля Моладзевага цэнтра «Гродна»);
    • «Беларусь — мой гонар і слава!» (пляцоўка каля будынку абкама прафсаюзаў).

Савецкая плошча

  • 13:00−23:00 — святочны канцэрт:
    • дзіцячыя творчыя калектывы Гродна;
    • узорнапаказальны аркестр унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь;
    • творчыя калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
    • гурт «Любэ» (Расія).
  • 21:55−22:00 — акцыя «Спаём Дзень Перамогі разам!»;
  • 22:00−22:10 — святочны феерверк;
  • 22:10−23:00 — танцавальная праграма з кавер-бэндам «Цені»;
  • 10:00−23:00 — кафэ пад адкрытым небам.
Афіша мерапрыемстваў 9 траўня 2024 года ў Гродне. Крыніца: канал Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта

У 2024 годзе на Дзень Перамогі ў Гродне выдаткуюць як мінімум 120 тыс. рублёў з гарадскога бюджэту. Даражэй за ўсё абыдуцца сцэна, гук і святло. Трэцяе месца займае феерверк, хоць ён каштуе менш, чым у летась і пазалетась. Менш за ўсё заплацяць людзям.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024