Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана ўрачыстая праграма.
У праграме мерапрыемствы выступленні калектываў:
- Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза,
- Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа,
- Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры,
- «Тыарт эксперыментал» (г. Мінск),
- святлодыёднае шоу ад «Бэнг Бэнг шоу» (г. Мінск).
Уваход на мерапрыемства вольны.
Раскансерваваць і рыхтаваць фантаны да працы ў Гродне пачалі яшчэ 29 сакавіка.