Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай стаў чарговы допіс прарасійскай і праўладнай актывісткі. Пасля суду ён змяніўся.
Прычынай пазову ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці ад ТАА «ГроднаІн» (уласніка гродзенскага сайта Grodno.in) стаў допіс у канале Бондаравай у снежні 2023 года. У ім яна абураецца на мастака Уладзіміра Сакалоўскага за карціны, на якіх выяўленыя дамы з бела-чырвона-белымі сцягамі. Выстава гэтага мастака праходзіла ў тым ліку і ў Гродне ў адным з бараў у снежні 2021 года. Яна трапіла ў афішу Grodno.in, а Бондарава напісала пра «экстрэмісцкія» і «чамусьці дагэтуль не заблакаваныя» сайты, якія рэкламуюць выставу. Да допісу яна далучыла скрыншот з Grodno.in. Статусу «экстрэмісцкага» ў сайта не было і няма — у сувязі з гэтым уладальнікі падалі на Бондараву ў суд для абароны дзелавой рэпутацыі.
Суд меўся адбыцца 25 красавіка. Пасля яго допіс Бондаравай пра мастака змяніўся — з яго знік скрыншот з Grodno.in, застаўся скрын з Reform.by, які на той момант, праўда, таксама не меў статусу «экстрэмісцкага» ў Беларусі, хоць быў заблакаваны.
Таксама яна напісала апраўдальны пост, пры тым усю адказнасць усклала на падпісантаў: «12 студзеня 2024 года я размясціла паведамленне аб выставе бчб-мастака Уладзіміра Сакалоўскага, рэкламу пра якую апублікавалі розныя сайты і каналы (у тым ліку экстрэмісцкія). Як аказалася, некаторыя чытачы вырашылі, што экстрэмісцкім названы сайт Grodno.in. А ён да такіх не адносіцца». Яна папрасіла сваіх падпісантаў «чытаць уважліва, што напісана ў мае пастах, і не выдумляць таго, чаго няма», каб ёй не даводзілася тлумачыць.
Дадаткова Бондарава выдала ТАА «ГроднаІн» дазвол «рэпосціць гэтае паведамленне столькі разоў і тым людзям, каму ў дадзенай кампаніі палічаць патрэбным гэта зрабіць».
Чытайце таксама: «Ногі, калі раптам што не так, [у нас] прастрэльваюць». Актывістка з Гродна Бондарава пагражае дзецям ГУБАЗіКам
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…