Навіны

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны — фірма не ўкладвалася ў тэрмін. Ён упаў і правёў 200 дзён на бальнічным і перанёс некалькі аперацый — атрымаў разрыў селязёнкі, вывіхі і пераломы. Пасля гэтага пайшоў у суд і папрасіў 50 000 рублёў кампенсацыі. Працадаўца вырашыў, што гэта занадта шмат.

Ісцец працаваў на прадпрыемстве з 2010 года. У 2012 годзе стаў электразваршчыкам ручной зваркі трэцяга разраду. Фірма, дзе ён працаваў, у жніўні 2023 года будавала два кароўнікі на 720 кароў. Мужчына рабіў мантаж пліт перакрыцця на будынку і ўпаў у праём з вышыні 4,8 м на зямлю.

Гэта кваліфікавалі як няшчасны выпадак на вытворчасці. Выявілі, што мужчына працаваў без сродкаў індывідуальнай абароны, без лесвіц для пераходу з адной канструкцыі на іншую, без прымянення гнуткіх адцяжак для ўтрымання іх ад разгойдвання, без адпаведнай кваліфікацыі.

Матэрыялу на ўстаноўку гнуткай агароджы не было, мужчына не мог прышпіліцца. З парушэннямі працаваў не толькі ён: часу для ўстаноўкі агароджаў кіраўніцтва не дало, таму што яны спазняліся па тэрмінах.

Сведка па справе пацвердзіў, што працы не заўсёды выконваліся са спецыяльнай вышкі, да якой можна было прышпіліцца. Вышка на аб’екце была адна, а зваршчыкаў — двое. Калі яна была занятая адным са зваршчыкаў, працы выконваліся з лесвіцы, прышпіліцца можна было непасрэдна да правушыне мантажнай пліты.

Акты парушылі службовыя асобы прадпрыемства. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, крымінальную справу — спынілі.

200 дзён на бальнічным

Пасля падзення ў зваршчыка выявілі некалькі траўмаў:

  • разрыў селязёнкі з развіццём гемаперытанеума (збірання каля 2 л. крыві ў брушнай паражніне),
  • закрыты вывіх левага перадплечча ў локцевым суставе,
  • адкрыты вывіх левай кісці з пераломам шылаватага атожылка прамянёвай косткі,
  • закрыты вывіх сярэдняй фалангі другога пальца левай кісці ў аснаванні межфалангавага сустава.

Мужчыну адвезлі ў Дзятлаўскую ЦРБ, адтуль адправілі ў Гродна. Стан пагоршыўся, і яго прааперавалі па дарозе ў Шчучыне. Калі б не аперацыя, мужчына мог бы памерці. Паўтара тыдня ён правёў у Пінскай цэнтральнай бальніцы, дзе яму ўсталявалі спіцы ў левае запясце. Яшчэ тыдзень — у Мінскай абласной клінічнай бальніцы, дзе яму зрабілі неўроліз сярэдняга і локцевага нерваў злева (аперацыю, падчас якой нерв вызваляецца ад тканін, якія здушваюць яго). Яго бальнічны ліст складаў прыкладна 200 дзён. Згодна з заключэннем МРЭК ад 23.02.2024, ступень страты працаздольнасці істца склала 10%.

Працадаўца: сума завышаная

Ісцец распавёў, што яму балюча, ён не можа выконваць хатнія абавязкі. Не можа весці актыўны лад жыцця. Яго здароўе вельмі пагоршылася. Ён адчуў страх за жыццё і здароўе. Таму мужчына хацеў спагнаць з працадаўцы грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 50 000 рублёў. Працадаўца палічыў суму завышанай. Справу разгледзелі 16 лютага ў судзе Дзятлаўскага раёна.

Суд пастанавіў спагнаць на карысць істца 15 000 рублёў ($ 3708) і 500 рублёў выдаткаў па аплаце юрыдычнай дапамогі. Ісцец абскардзіў рашэнне ў Гродзенскі абласны суд — кампенсацыю павялічылі да 20 000 ($ 4944), а аплату выдаткаў — да 1000.

Чытайце таксама: Жыхарка вобласці не атрымала візу — і паскардзілася ў суд на візавы цэнтр. Вось якое рашэнне ён вынес

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024