Навіны

У Гродне ўсталёўваюць новыя ліфты з музыкай і шрыфтам Брайля. У якіх дамах яны з’явяцца?

У Гродне пачалі ўсталёўваць ліфты з шрыфтам Брайля і музычным суправаджэннем. Першы падобныя пад’ёмнікі размясцілі ў шматпавярховіках на праспекце Кляцкова, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Новыя ліфты ў гродзенскіх дамах. Скрыншот: «Гродна Плюс»

У чым асаблівасць новых ліфтаў

У новых ліфтах ёсць дадатковыя опцыі. Там ёсць сэнсарныя датчыкі, якія не дазваляюць закрыць дзверы раней, чым пасажыры зойдуць у ліфт. Спецыяльна для людзей з інваліднасцю павялічылі шырыню праёмаў. На ўсіх кнопках прадублявалі інфармацыю мовай Брайля для людзей са слабым зрокам. У кожнай кабіне ёсць камера відэаназірання. Таксама ў новых ліфтах будзе граць расслабляючая музыка.

Сам пад’ёмнік будзе падымацца з хуткасцю 1 метр у секунду. Звычайныя ліфты павольнейшыя — 0,71 метр у секунду. Тэрмін эксплуатацыі новых ліфтаў павялічылі на пяць гадоў - з 25 да 30.

У якіх дамах з’явяцца новыя ліфты

Агулам у горадзе плануюць усталяваць 31 такі ліфт. З іх 19 размесцяць у дамах Кастрычніцкага раёна і 12 у дамах Ленінскага раёна Гродна. Зараз мантаж васьмі кабінаў адбываецца ў шматпавярховых дамах на праспекце Кляцкова № 23/2, 17, 19 і 35. Акрамя гэтага, ліфты з’явяцца ў дамах па адрасе:

  • вуліца Фолюш 15/212а і 15/213;
  • вуліца Паўднёвая, 13;
  • Індурская шаша, 2;
  • другі завулак Дзяржынскага, 3 і 2;
  • завулак Дзяржынскага, 7;
  • вуліца Брыкеля, 23/2;
  • вуліца Ліможа, 28;
  • вуліца Курчатава, 28;
  • вуліца Малышчынская, 13.

Прыярытэт ва ўстаноўцы ліфтаў залежыць ад узросту і зносу наяўных ліфтаў. Яшчэ 30 новых ліфтаў хочуць усталяваць у 2025 годзе.

Чытайце таксама: «Cэрца калоціцца». Жыхары Фолюша штотыдзень захрасаюць у новых ліфтах і прапануюць замяніць іх

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024