Навіны

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гроднаін», уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да Бондаравай Вольгі Славаміраўны. Верагодна, гэта тая самая Вольга Бондарава, якая адмяняе канцэрты і змагаецца з ЛГБТ. Справа з’явілася ў раскладзе судовых матэрыялаў.

Справу разгледзіць суддзя Эдуард Кароль у Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 25 красавіка.

Што менавіта зрабіла Вольга Бондарава, невядома. Рэдакцыя Hrodna.life не знайшла згадкі пра сайт у актуальным канале актывісткі - ні кірыліцай, ні лацінкай. Магчыма, Бондарава ўжо выдаліла пасты. У старым канале ў пасце за снежань 2022 года Бондарава скардзіцца, што Grodno.in апублікаваў афішу студэнцкага мерапрыемства «у стылі лесбіянак». На фота намаляваныя дзве дзяўчыны ў абдымку.

Сама Вольга пра суд не распавяла. На Grodno.in навіны пра гэта таксама няма.

Grodno.in — гродзенскі сайт са стужкай навін, каталогам і дошкай аб’яваў. Працуе з 2013 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025