Фота ілюстрацыйнае: Pixabay
У нацыянальным календары прышчэпак можа стаць на дзве больш. У яго хочуць унесці прышчэпку ад пнеўмакокавай інфекцыі для ўсіх дзяцей і ад віруса папіломы чалавека (ВПЧ). Апошняя дапаможа абараніцца ад рака.
Вакцынацыя супраць ВПЧ дапаможа абараніць жанчын ад раку шыйкі маткі. Эфектыўнасць прышчэпкі перавышае 90%, піша Office Life са спасылкай на загадчыка аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыла Ігнатава. У Беларусі рак шыйкі маткі займае другое месца сярод самых распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у жанчын. Штогод у краіне дыягназуецца больш за 900 выпадкаў гэтай хваробы, саступаючы па частаце толькі раку грудзей. Зараз прышчапіцца ад ВПЧ можна толькі платна і пры наяўнасці вакцыны. Пры гэтым у многіх краінах гэта прышчэпка бясплатная і ўключана ў нацыянальныя праграмы.
Ад пнеўмакокавай інфекцыі за кошт бюджэту ў Беларусі зараз вакцынуюць толькі дзяцей у групах рызыкі.
Усе прышчэпкі, уключаныя ў нацыянальны каляндар, даюцца бясплатна, але для некаторых інфекцый ёсць платныя аналагі. Прафілактычныя прышчэпкі можна рабіць у паліклініках.
Зараз у календары прафілактычных прышчэпак 12 інфекцый. Гэта:
Чытайце таксама: Гродзенскія медыкі выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб выяўляць анкалагічныя захворванні
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…