Навіны

Настаяцеля царквы ў Сынкавічах хацелі пакараць за самавольнае будаўніцтва

Настаяцеля прыхода храма Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай епархіі судзілі за самавольныя пабудовы. Пакараць яго хацелі за купель і іншыя пабудовы для паломнікаў і турыстаў.

Згодна з пратаколам, прыход без дазволу і праекта пабудаваў купель і трапезную, а ў іншым годзе — склеп, дамы паломнікаў, мансарды, прыбудовы, пакрыцці, манументальныя скульптуры. Таксама кіраўніцтва самавольна рэканструявала жылы дом, узвяло прыбудовы, гаспадарны блок, агароджы і брамкі — усяго 28 адзінак.

Гэтым прыход парушыў Закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці» ад 05.07.2004 № 300−3.

Справу паводле 22.8 КаАП разгледзелі 8 красавіка ў судзе Зэльвенскага раёна. Прадстаўнікі парафіі не прыйшлі ў суд. Яны прызналі віну і папрасілі вызваліць храм ад адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з малазначнасцю зробленага.

Суд так і зрабіў. Ён прыняў да ўвагі, што пабудовы не прычынілі шкоды інтарэсам, якія ахоўваюцца законам. Таксама прыход, на думку суда, не ведаў аб парушэнні закона і добраўпарадкоўваў тэрыторыю ў інтарэсах шматлікіх вернікаў, паломнікаў і турыстаў.

Царква Святога Архангела Міхаіла — адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі. Гэта помнік культава-абарончай познегатычна-рэнесанснай архітэктуры і адна з першых цэркваў-крэпасцяў у ВКЛ. У свой час рэстаўрацыю там праводзіць мастак-рэстаўратар Алесь Пушкін, які памёр у гродзенскай турме. Настаяцель храма — протаіерэй Арсеній Ананка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025