Рамуальд Улан. Фота: Facebook мужчыны
Былога палітвязня са Смаргоні Рамуальда Улана судзяць 23 красавіка ў судзе Смаргонскага раёна. Прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў.
Суддзя — Вікторыя Аленцэвіч.
Улан — індывідуальны прадпрымальнік, былы ўладальнік «Новай газеты Смаргоні». Яму 57 гадоў. За нібыта паклёп на міліцыянтаў яму прызначылі 2,5 года «хіміі» ў 2021 годзе. У 2023 годзе яго вызвалілі па амністыі.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў яго двойчы судзілі — падчас адбыцця пакарання ў папраўчай установе і пасля вызвалення. Гэты суд — трэці.
Чытайце таксама: «Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» прадпрымальніка завалілі замовамі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…