Навіны

На набярэжнай у Гродне збудуюць бізнес-цэнтр проста пад Новым замкам. Як ён будзе выглядаць?

Новы адміністрацыйна-гандлёвы шматфункцыянальны комплекс плануюць збудаваць у цэнтры Гродна на набярэжнай Нёмана. Ён размесціцца каля існага па адрасе вуліца Завадская, 13.

Зараз будынак знаходзіцца на стадыі праектавання. Абвестка пра пошук дольшчыкаў для будаўніцтва з’явілася на «Куфары». Памяшканні прапануюць адаптаваць пад патрабаванні і тэхналогію працы замоўца. Агульная плошча будынка паводле планаў складзе 900 кв. м. Кошт за кв. м — 6.52 руб. ($ 2).

Будынак плануюць стылізаваць пад гістарычную забудову. З існым бізнес-цэнтрам яго будзе злучаць кароткая крытая галерэя.

Набярэжную ў Гродне чакаюць змены

Конкурс на праект па добраўпарадкаванні набярэжнай Нёмана гарадскія ўлады абвесцілі ў верасні 2023 года. Паводле плана, добраўпарадкаваць плануюць два берагі Нёмана. Правы — ад Новага моста да чыгуначнага моста — 2,5 км. Левы — ад порта да Старога моста — больш за 500 м. Сярод самых папулярных ідэй, якія прапаноўвалі гродзенцы:

  • экасцежка, якая б аб’ядноўвала бераг, ваду і выспу;
  • пешаходны мост праз Нёман, каб звязаць два берагі;
  • стварэнне амфітэатра.

Пераможцам абяцалі грошы, але ніводзін праект, пададзены на конкурс ідэй, не адпавядаў умовам конкурсу.

Частку набярэжнай у рамках свайго праекта плануюць уладкаваць новыя ўладальнікі піўзавода. Тэрыторыя не будзе агароджана, як зараз, будзе спуск да ракі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025